Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Бабруйску. Нягледзячы на экзатычнае прозвішча, успадкаванае ад продка-мадзьяра, і неспакойны характар, атрымаў банальную адукацыю эканаміста. Аднак радавыя рысы ўсё ж узялі верх і прымусілі звярнуцца да літаратуры. Піша літаратурную крытыку і прозу.
Раман Сяргея Балахонава «Бог кахання Марс» меў бы ўсе шанцы стаць актуальным бэстсэлерам на фоне COVID-19, калі б не рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі. Зрэшты, калі не ў беларускім кантэксце, дык, можа, у замежным?
Старанна выседжаныя гэгі «Камедзі-клаба», вінтажна-нафталінныя жарты Клуба вясёлых і знаходлівых, натужны закадравы смех сіткомаў — усё гэта ляціць на чытача, як пасажыры з перапоўненага аўтобуса. Ствараецца ўражанне, што аўтар сам не ўпэўнены ў якасці свайго гумару, таму імкнецца ўзяць колькасцю.
Ні аўтар, ні яго прыхільнікі не хаваюць, што зладзілі кампанію пад умоўным лозунгам «Галасуй за хрысціянскі раман». І для мяне менавіта гэтая перамога — найлепшы аргумент супраць усялякіх «прэмій чытацкіх сімпатыяў» у Беларусі.
«Перакулены дэтэктыў», у якім імя злачынцы вядомае загадзя, — прыём не новы і не арыгінальны. Ці дадае ён штосьці раману Гапеева? Пытанне даволі спрэчнае. Мне здаецца, можна было абысціся і без яго, бо матыў расплаты за грахі ў «Пазле» і так відавочны.
Шарова ў сваім рамане не прытрымліваецца ні мізандрыі, ні мізагініі — перад намі сумленная мізантропія, дзе аднолькава пагарджаюць прадстаўнікамі абодвух палоў.
«Ноч» Марціновіча не просіцца быць разабранай на цытаты — яна сама складаецца з цытатаў: Уладзімір Караткевіч, Харукі Муракамі, Віктар Пялевін, Рэй Брэдберы ды безаблічны і бясконцы галівуд. Пытаннем «Гэта яшчэ літаратура ці кінасцэнар для баевіка катэгорыі „В“?» нават не задаешся, бо адказ адчуваеш нутром: аўтар спрабуе прадаць нам кінасцэнар, ад якога адмовіліся прадзюсары.
Адзіны персанаж, ад якога не чакаеш развіцця характару, — гэта сабака Жулік. Затое ён і не падманвае: гэта адзін з сімпатычных і выпісаных з любоўю персанажаў "Сядзібы".
Ёсць яшчэ варыянт, што падчас пісання гэтай часткі ў Бахарэвіча скралі ягонага Скіму і падсунулі чужога персанажа з такім самым імем і выглядам… Але гэты сюжэт, магчыма, апіша Марціновіч.
Літаратурнае паслясмачча, якое застаецца пасля прачытання аповесцяў у кнізе "Танцы над горадам", выклікае ў памяці "Чалавечую камедыю" Бальзака з яе скразнымі персанажамі.
Яшчэ адно ўражанне пасля чытання Талстова — лішак драўніны ў кнізе. Гэта, напрыклад, фанерныя персанажы, якія лёгка могуць мяняцца імёнамі і месцамі, не шкодзячы аповеду. Да іх дадаецца і драўляная мова кнігі — як аўтара, так і яго персанажаў.
Захапляцца адначасова Картасарам і Піначэтам — гэта прыкладна тое самае, што ўдзень ваяваць супраць нацызму, а па вечарах запальваць таршэр з абажурам з чалавечай скуры.
Аўтарцы пашанцавала, што яе заявы пра “мёртвую беларускую мову” не бачыў інтэрнэт-абаронца правоў беларускамоўных Ігар Случак, іначай бы позвы ў суд Севярынец не пазбегла.
Калі мы напішам “Мая міліцыя мяне беражэ” — хто гэта належным чынам ацэніць? Таму кожны плакат перад вывешваннем у горадзе свенцяць… Тады ў іх з’яўляецца і неабходная духоўнасць, разумееш?
У інтэрнэце ўжо выказваліся прапановы, быццам трэба зняць фільм паводле “Ночы цмока”. Спадзяюся, што фільм, які прапагандуе беларушчыну як занятак вузкай секты фанатыкаў, усё ж такі не пабачыць свет.