Вiктар Марцiновiч. Рэвалюцыя (Мiнск, «Кнiгазбор», 2020)
Ружовыя i iншага колеру соплi а-ля Ёнгенiй з кароткiм пераказам зместу адкладзем у бок. Мы ж не школьныя сачыненнi пiсацьмем, да таго ж i кнiжка з пазнакай 16+. Народ чакае грунтоўных рэцаў.
Я захапляцца не ўмею (тут ужо выбачайце), затое, каб было лягчэй астатнiм, накiну колькi тэм для абгрунтаванага захаплення.
Пачнем з таго, што кiдаецца ў вочы адразу, як той белы трусiк.
1. «Прыгоды Алiсы ў Краiне Цудаў» Л. Кэрала.
Вось тут дазволю сабе даць рэкамендацыю па выбары перакладу. Натхняйцеся, як аўтар «Рэвалюцыi», i таму звярнiцеся да «Алiсы» ў перакладзе Барыса Захадэра (Мiнск, «Мастацкая лiтаратура», 1980).
Назвы главаў, згадкi пра герояў Кэрала, карты (гэта вельмi i вельмi важна!), нават кроплi курсiўных слоў па тэксце «Рэвалюцыi» — усё ажно пiшчыць пра тое, што менавiта гэтым выданнем, якое, думаю, якраз i было ў маленькага яшчэ Вiцi, натхняўся наш сучасны «генiй».
2. А. Пушкiн з «Пiкавай дамай».
Не вядзiцеся на згадку ў рамане Анегiна. Так, i ён там ёсць, але, хутчэй, для шырокiх масаў аматараў Акунiна, хаця можна замарочыцца i паправодзiць паралелi.
Я пра больш вiдавочнае i нескладанае. Тройка, сямёрка, туз, Лiзанька (у нас яна (ня)Воля) i — галоўнае — прозвiшча, выбранае для сябе апавядальнiкам. Не здзiўлюся, калi ў рускамоўным арыгiнале рамана будзе ў тым прозвiшчы дзве «н», як у пушкiнскага персанажа.
Аляксандр Сяргеевiч зрабiў так наўмысна: Германн = Herr Mann (ням.), пазбавiўшы свайго героя i сапраўднага iмя, i душы.
Што меў на ўвазе Вiктар Валер’евiч — поле для фантазiй рэцэнзентаў. Тэма пакацiць у рэцах на нямецкi пераклад «Рэвалюцыi».
3 (якое выцякае з 2). Сiстэма iмёнаў у творы.
Разгуляцца ёсць дзе — прастора шырокая, а шукаць амаль нiчога не трэба, апроч значэнняў тых самых iмёнаў. Крынiцы:
— Бiблiя. Новы Запавет — каб згадаць самiм цi нагадаць патэнцыйным чытачам, хто такiя былi ўсе тыя Пятры, Яны, Мiхаiлы i г. д.;
— сайт якi-небудзь, дзе пра семантыку (давайце па-вумнаму) iмёнаў.
Самы проста прыклад, якi разгортваецца на ого-го: Мiша, Мiшачка, Мiхаiл (роўны Богу), каторы насамрэч Вiця, Вiктар (пераможца). Прыкiдваем «рост» iмёнаў, тоўстыя намёкi аўтара — i оп-па! — у нас ужо не проста рэца, а харошая курсавая для якога студэнта-фiлолага.
Эвалюцыю Мiшы-Вiцi варта разглядаць у сукупнасцi (слова-то якое харошае):
— з Воляй-Алесяй. (Мiлыя мае аўтары, а iншых iмёнаў для беларускiх дзяўчат у лiтаратуры не прыдумваецца нiяк? Толькi Яны ды Алесi? Хаця ў «Рэвалюцыi», каб падкрэслiць банальнасць яе :) iснавання, можа, i норм. Лiзаньку з «Пiкавай дамы» памятаем, так?);
— дзвюма Ганнамi — тут варыяцыяў шмат. Мая — обручаўскія Анну-эннэн ды Анну-нгiрэк з «Зямлi Саннiкава»;
— статкам безыменных балетных курачак.
4. Бiблейскiя (евангельскiя) матывы.
Згадаўшы Бiблiю ў пункце пра iмёны, грэх не вылучыць яе ў асобны блок тэм для рэцаў. Гэта адна з улюбёных нашымi аўтарамi кнiг, вобразы з яе ў сучбеллiце ўжо заюзаныя i зацертыя, як тая фрэска ў раскошным барочным храме з рамана спадара Вiктара. Праўда, у адрозненне ад фрэскi Бiблiя стрывае i не такое.
Паразважайце тут пра ўладу ды iерархii. Для вастрынi дадайце пра ГУЛАГ (можна нават згадаць, як Пётр стаў Пецем).
5. Фёдар Мiхайлавiч Дастаеўскi. Пакуты выбару i свабоды. Свабоды выбару i свабоды ад выбару.
Сюды ж укiдваем, каб не было занудна, Канта з Нiцшэ — i гарэзiм разам з iмi, братамi Карамазавымi ды Родзем Раскольнiкавым, дадаем рэлiгii i баб (Волю таксама, дзвюх).
6. «Майстар i Маргарыта» М. Булгакава.
Апавядальнiк наш доўга не замарочваўся i проста атаясамiў сябе з... :)
Для тых, хто будзе пiсьмова над гэтым рэфлексаваць, у пекле ёсць асобны кацёл. Распальваецца выключна кнiжкамi з адсылкамi да Воланда i К, а таму гарыць вечна. Але спакуса вялiкая, разумею.
7. «Я прыўкрасен, спору нет!»
I гэта не пра Пушкiна (Саша, пасунься, ты ўжо быў). Гэта пра Вiктара нашага Марцiновiча.
Напружваем глыбiнi сваёй памяцi (нават калi толькi назвы чулi), шукаем усё, што нагадвае папярэднiя раманы аўтара — i расказваем пра самаiронiю. Месцамi так i будзе, праўда.
Разыначка(-i): знайдзiце, з кiм параўноўвае сябе (ненавязлiва так, дарэчы) апавядальнiк.
8. Архiтэктура «Рэвалюцыi».
Тут можна вычварыцца i заняцца «музыкай у камнi» (так, я зацанiла аўтарскую варыяцыю на с. 125) ды iнтэр’ерамi. Раю звярнуць увагу ў пачатку рамана на пакойчык два на тры метры i мэблю ў iм — шмат цiкавага яны раскажуць пра аўт... апавядальнiка.
А можна пайсцi простым шляхам: разабраць тэкст на вядомыя цаглiнкi, расказваючы пра паралельнасць вобразаў i чаргаваннi структурных элементаў — амаль як Lego па схеме складаць.
Асобным элементам пазначце музыку. Яна цягне на асобную тэму, вядома, але хай ужо пабудзе тут, без камня.
Думаю, вам дастаткова.
На мову вочкi прыкрываць таксама не варта, таму апошняе...
9. Калькi з рускай як прыкмета перакладнога тэкста: дзiўныя асаблiвасцi граматыкi i лексiкi рамана.
Шукайце, захапляйцеся, чытайце — не абляпайцеся.
МЯЎ.