Прыгожае ня ёсьць (ці, лепш сказаць, ня можа быць) найвышэйшай меркай, мэтай і каштоўнасьцю мастацтва. У выбары паміж ім, прыгожым, і «праўдай жыцьця», мастацтва мае саступаць месца апошняй. Калі тое ня робіцца, творца ператвараецца ў звычайнага канфарміста, што ў выніку вядзе да дэградацыі самога мастацтва.