на канапе сядзеў японец у акулярах
(не ўпэўнены, што японец,
ніколі не ўмеў адрозніваць
азіятаў) і ў масцы.
дык вось, ён зірнуў на мяне
вачыма Сіро Ісіі,
маўляў, смелы, халера, —
на калідор, без маскі.
Алесь Емяльянаў
Алесь Емяльянаў-Шыловіч (Aleś Jemialianaū-Szyłowicz) — беларускі літаратар, бард, празаік, перакладчык, рэдактар літпартала Textura.by. Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Крычаве, скончыў у 2013 г. біялагічны факультэт БДУ, жыве і працуе ў Мінску. Аўтар зборніка вершаў “Парасонечнасць”. Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН-цэнтра, конкурса “Экслібрыс” Саюза беларускіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Верасень”, “Маладосць”, “Тэрмапілы”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, альманаху “Тэксты”, калектыўных зборніках народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, калектыўным зборніку “Geniush loci”. Творы перакладаліся на польскую, украінскую і сербскую мовы.