Я не хацеў, каб мяне будзіў нейкі чувак з горнам. Не хацеў спаць у казарме разам з кодлай здаровых апантаных сэксам і футболам адкормленых дасьціпных задрочаных мілых запалоханых расчырванелых бздлівых мамчыных сьціплых баскетбалістых амэрыканскіх хлопчыкаў, зь якімі мне давялося б паводзіцца па-сяброўску, бухаць на пабыўцы, ляжаць на сьпіне побач і выслухваць тузіны нясьмешных, плоскіх, пахабных анэкдотаў.