Лявон Баршчэўскі

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў Полацку. Паліглёт, перакладчык з ангельскай, гішпанскай, кітайскай, нарвэскай, нямецкай, польскай, румынскай, старажытнагрэцкай, францускай, чэскай, швэдзкай... Кандыдат філялягічных навук. Палітык. Заснавальнік Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа. Ляўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча (1997 г.)

Скляпенне ёмістае ўверсе,
пучок ружовых валасоў.
Падатлівая
слота ўлоння —
бездапаможная дрыгва
паміж магутных гор.

Спраўна гняздо ля надрэчнай хаціны
 зладзілі ўжо зімародкі,
Адзінарогі высока залеглі,
 дзе спрэс магілы відны.
Вывучыш свет і шукацьмеш уцехі –
 толькі хіба ж яна ў пастках
Той мімалётнае славы? Навошта
 трэба, папраўдзе, яны?