Мацуо Басё

(Matsuo Bashō, 松尾 芭蕉, 1644-1694) – японскі паэт-вандроўнік, майстар хоку.

Пераклад:

Вось гэты келіх
пазалаціў бы й выпіў:
поўню над шынком

Пераклад:

Такі лівень, што
ня толькі поўні – нават
сумо ня будзе

Пераклад:

Нат у Кіёто
сумую па Кіёто!
«Ку-ку» зязюлі