Віртуальны літаратурны часопіс
Thomas Stearns Eliot (1888 – 1965), усясьветна вядомы англа-амэрыканскі паэт, эсэіст, крытык, драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1948 г.)
У залю, з залі ходзяць сьвецкія ільвіцы — пра Мікэлянджэлё ім не нагаварыцца.
Ну быў я піратам, муціў акіян — цяпер во на пэнсіі, камісавалі. Вахторам на службу ўзялі ў рэстаран — сяджу тут і згадваю морскія хвалі.
Шлях угару – гэта шлях і ўніз, шлях наперад – шлях і назад. З гэтым немагчыма зьмірыцца, але гэта так, час ніякі ня лекар: бо пацыента ўжо няма.