Загінуў не ў імя вялікіх ідэй, дзе-небудзь у турме, у барацьбе, а як брудны чарвяк у памыйнай яме жыцьця… Ах, сьмейся, паяц, над каханьнем Тугоўскага! Гэта ўсё той пракляты Сатурн!
Віктар Вальтар
(1902 – 1931) Беларускі пісьменьнік. Нарадзіўся ў Дзьвінску (Даўгаўпілсе), падчас першай усясьветнай вайны – у эвакуацыі ў Харкаве. У 1922 г. скончыў Беларускія аднагадовыя настаўніцкія курсы і зьехаў навучацца ў Прагу на стыпэндыю чэхаславацкага ўраду. У 1923 г. апублікаваў аповесьць “Аднабочнікі”, пасьля ў часопісе “Студэнцкая думка” друкаваў вершы і пераклады. У 1926 г. кінуў вучобу і вярнуўся ў Латвію, дзе настаўнічаў у беларускіх школа і працаваў над сваім галоўным творам – раманам “Роджаныя пад Сатурнам”, дзеяньне якога адбываецца ў Празе. Памёр на сухоты. “Выбраныя творы” Вальтара былі ўпершыню выдадзеныя кнігай у Менску ў 2009 г. http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=18770