Амэрыканскае выдавецтва Oak Knoll Press надрукавала ўнікальную кнігу, прысьвечаную перакладам казкі Л. Кэрала “Alice’s Adventures in Wonderland” на замежныя мовы. Усяго такіх моў – 174, сярод прадстаўленых у кнізе пачэснае (а як іначай) месца займае і беларуская.
У першым томе выданьня зьмяшчаюцца эсэ перакладнікаў, у другім – зваротныя “пераклады зь перакладаў” на ангельскую мову (а менавіта ўрыўку зь сёмага разьдзелу кнігі, “Гарбата ў вар’ята”), у трэцім – бібліяграфічныя зьвесткі. Каштуе гэты важкі трохтомнік адпаведна: 295 даляраў. Адным словам, кніга не для ўсіх, а для сапраўдных фанаў Кэрала.
Падрабязьней:
http://www.oakknoll.com/pages/books/120410/jon-a-lindseth-general-techni...