17.03.2015

Браты-чэхі надрукавалі Багдановіча

У тлустым праскім часопісе “Souvislosti” http://souvislosti.cz/ надрукавалі падборку вершаў Максіма Багдановіча ў чэскім перакладзе аўтараў “Літража” М. Шчура і Я. Фроліка. Як ні дзіўна, гэта першая публікацыя беларускага клясыка ў гэтай братняй славянскай мове (што праўда, да гэтага Багдановіч ужо быў выдатна перакладзены на славацкую Юраем Андрычыкам). Перакладнікі вераць, што кніжнае выданьне выбраных вершаў М. Б. не прымусіць сябе доўга чакаць. Як доўга яны гатовыя ў гэта верыць у сучасных варунках “зацягваньня слуцкіх паясоў”, застаецца адкрытым пытаньнем.

На фота: партрэт Багдановіча (?) на вокладцы часопіса