11.10.2013

Паэт заўжды звоніць двойчы

Паводле сьведкаў, папярэдняя прэзэнтацыя кнігі Ўл. Глазава «Время собственное» прайшла на «ўра». Аўтара вынесьлі з будынка на руках, пры гэтым ён быў абсалютна цьвярозы. Але гэта яшчэ не канец: Берасьцейская абласная бібліятэка запрашае ўсіх, хто ня трапіў у «Эрмітаж», 15 кастрычніка а 17:30 у чытальную залю, дзе можна будзе зноўку паслухаць аўтара і паштурхацца ў чарзе па аўтограф.

Адрас: бульвар Касманаўтаў, 48, другі паверх, чытальная заля гуманітарных навук
Уваход вольны

Далучайцеся да мерапрыемства на facebook