07.07.2016

Што пачытаць у новым “Дзеяслове”

Кагадзе выйшаў 82-і па ліку нумар часопіса “Дзеяслоў”, які й на гэты раз прапануе чытачам шмат цікавага. Бадай, галоўная публікацыя нумара – у рубрыцы “Спадчына”: Алесь Наўроцкі. Клін жураўліны. Выбраныя вершы. Прадмова і ўкладанне Віктара Жыбуля.     

Апрача таго, у нумары надрукаваныя два апавяданьні (з дасланых чатырох) рэдактара “ЛітРАЖу” М. Шчура: “Бабуля” і “Ўратаваньне”. Два НЕнадрукаваныя часопісам аповеды, “Галасы” і “Інтэрвію зь Ведзьмаком”, ужо знайшлі сабе прыстанак на нашым сайце.

Што яшчэ ў сьвежым нумары сьвежага? Вершы Голуба, Галубовіча, Куставай. Проза Бабкова, Дубаўца, Сьцяпана. Пераклады зь Ейтса (Н. Харытанюк) і Лесьмяна (Г. Янкута). Публіцыстыка Юрэвіча, Васючэнкі, Галубовіча. Каму мала – падрабязьней на сайце часопіса: http://dziejaslou.by/sviezhy/