Сябры! Тое, пра што так доўга бухцелі ў кулюарах «Гугл» робаты, а ў нэце карыстальнікі, зьдзейсьнілася! Ваш улюбёны літаратурны вэб-часопіс litrazh.org займеў новы сайт, з чым мы вас і віншуем. Гэта далося нам цаной вялікага поту, сьлёз, сопляў і папсаванай адзін аднаму дзеля вас крыві.
Што зьявілася новага? Бадай, прасьцей пералічыць, што засталося нязьменным:
- усе ранейшыя матэрыялы 2013-2018 гг.
- арганізацыя матэрыялаў па рубрыках (з той розьніцай, што перакладныя матэрыялы цяпер сартуюцца ў тым ліку па жанры: паэзія, проза, эсэістыка й г.д.)
- інтэрнэт-адрас, лінкі, спасылкі, яўкі, мэйлы, паролі.
- склад рэдакцыі часопіса.
Новае-вішнёвае:
Новы дызайн
Пратакол бясьпекі HTTPS
Мабільная версія
Каментары Facebook
Спадзяемся, што вы ацэніце нашую працу новымі лайкамі старонкі «ЛітРАЖа» ў фэйсбуку і шквалам наведваньняў нашага сайту!
Каманда «ЛітРАЖ»