12.10.2014

Замест Нобэля – ПЭНдаля

Ад усяго сэрца віншуем беларускі ПЭН-цэнтар з уступленьнем у яго аўтара й сузаснавальніка «Літражу» берасьцейскага паэта Ўладзіміра Глазава! Упэўненыя, што цяпер, ужо з афіцыйнай ліцэнзіяй на пісьменьніцкую дзейнасьць, наш сябра пачне тварыць у некалькі разоў больш засяроджана і плённа, чым дагэтуль – чаго яму і жадаем. (Заўвага: пад «ПЭНдалем» мы, натуральна, маем на ўвазе штосьці сярэдняе між мэдалём і пасьведчаньнем сябра ПЭН-цэнтру, выдадзенае Валодзю – гл. карцінку).