17.02.2014

2000-я forever!

Ёсьць, аказваецца, месца героям і ў нашую стабільную эпоху – і ня толькі ў біятлёне! Неверагодна, але факт: пасьля некалькіх гадоў чаканьня ў Менску была надрукаваная кніга вершаў Сяргея Прылуцкага «Герой эпохі стабільнасьці»! Мы неўявенна радыя як за аўтара, так за гэтых самых герояў і чытачоў. У кнігу ўвайшлі вершы 2008-2013 гг. – неўзабаве вы зможаце самі пераканацца, што з часу выхаду «Дзевяностых forever» аўтар ня толькі не спыніўся на дасягнутым, а яшчэ й працаваў над яго моцна ўдасканаленым ува ўсіх аспэктах апгрэйдам. Віншуем!