26.12.2016

“Федот” ператварыўся ў “Хвядоса”

А менавіта ў найноўшым нумары часопіса “Дзеяслоў”, дзе зьмешчаны пераклад казкі Л. Філатава “Про Федота-стрельца, удалого молодца”, зроблены на беларускую М. Шчурам. http://dziejaslou.by/sviezhy/ Паводле перакладніка, праца над беларускай вэрсіяй “Федота” пачалася яшчэ ў часы, калі твор быў шырокавядомым, тады як сёньня ён перайшоў у больш сьціплую катэгорыю т.зв. “культавых”.

“Першая (рабочая, чарнавая, прыкідкавая ці як заўгодна) вэрсія перакладу была гатовая прыблізна ў 2003 годзе, з таго моманту адбываліся напружаныя пошукі часу на яе дапрацоўку і рэдагаваньне. Калі час урэшце знайшоўся, то бок праз 13 гадоў, стала раптам ясна, што шмат чаго давядзецца ня проста рэдагаваць, а нават перарабляць. Гэтым перарабляцтвам я і займаўся ў жніўні гэтага году. Наступствам быў гатовы пераклад і лёгкая форма нянавісьці да рыфмаванай паэзіі”, сказаў Шчур эксклюзіўна для “ЛітРАЖу”.

Набывайце і чытайце новы “Дзеяслоў” зь перакладам, а пасьля пішыце нам, як ён вам спадабаўся (ці не).