Беларусы

класічная беларуская паэзія, вершы па-беларуску, беларуская літаратура XXI стагоддзя, беларуская мова, трасянка, наркамаўка

Няхай бы чортам называлі,
абы ў балота ня гналі.
Мудрасць

Беларусы — гэта слова, як са сталі,
беларусы — гэта слова, як з агню.
Маскалюшкі нам імя такое далі
у сямнаццатым стагоддзі ўпершыню.

Шмат аб іх мы паламалі пёраў, клюшак,
шмат разоў мы абвяшчалі ім вайну,
шмат гадоў мы рыем дол для маскалюшак,
для хаўтураў іх скалочваем труну.

Верым шчыра мы і ў бога, і ў малітвы,
і няма для нас другіх свяцейшых слоў,
апроч лозунгаў і заклікаў да бітвы,
апроч песень, ад якіх бунтуе кроў.

Нас не раз яны ўздымалі, як загады.
Свет уявы — вось наш вырай дарагі.
Вершы нашыя — гарматныя снарады.
Крылы — бел-чырвона-белыя сцягі.

Нам да сракі гістарычныя працэсы,
эканоміка і логіка падзей.
Тут на першым месцы генаў інтарэсы,
на другім — вайна культураў і Ідэй.

Пра зацятае дабра і зла змаганне
гонім мы сваю спрадвечную пургу.
Беларусы!.. Вымаўляць без заікання
гэта слова, гэта імя не магу.

Беларусы — гэта спрэс ідэалісты,
пакаленне дэмакратыі айцоў.
Гартавалі нас вучоныя-лінгвісты,
мапу свету перадраўшы з мапы моў.

Не ўміраюць незалежнасці салдаты:
ім, упаўшым, сняцца будучыні сны.
Скарыстаўшы у палеміцы ўсе маты,
спяць, абняўшыся з кампутарам, яны.

Не забудзем мы ніколі жыццяў цэлых,
змарнаваных на найлепшую з радзім:
міфалогію пра бел-пушыста-белых
нашай змене ў карыстанне аддадзім.

Так і я аддам, як спадчыну, дазвання,
крамбамбулі штоф, што ў склепе берагу.
Беларусы!.. Наш этнонім не па п’яні
вымаўляць апошнім часам не магу.

Гэтым словам (хоць сябе «крывіч» заву сам)
самых блізкіх мне я клічу не адзін.
Я хачу, каб называўся беларусам
мой сусед-ліцьвін і мой сусед-грузін.

Сто гадоў яшчэ — і будзе блізка мэта,
да якой мы шлі ў заўзятай барацьбе.
Хутка будуць называцца — знаю гэта —
беларусамі ўсе граждане РБ.

Спадабаўся матэрыял? Прапануем пачытаць:

И, источая горький зной,
Поблекли в обмороке пряном
И голубика пыльных гор,
И ртутный студень океана.

Я ўзыходзіў на вогнішча двойчы і тройчы,
І сякераю сек свае рукі і пальцы,
Каб яны не цягнуліся да цябе днём і ноччу,
Каб адчайны загад мой чулі: баяцца!

Пераклад:
Алесь Плотка

Хачу па-мацярынску абняць порнаакцёраў.
Хлопцаў.
У іх жа
Такі змучаны выгляд у гэтым кіно.
Трэба іх неяк суцешыць.
Цяжкая ў іх работа.

Працоўны дзень быў амаль завершаны. У фае на гінекалагічных крэслах ляжалі «цяжарныя» манекены з рассунутымі нагамі... Сташэўскі быў зусім чырвоны і папрасіў прабачэння. А з Сайдзікам развіталіся ў калідоры: пагаварылі пра яго даўнюю просьбу — сустрэчу з нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч.