Пра сцыклівага мэнэджэра

сучасная беларуская проза, дэгенератыўная, беларуская літаратура XXI стагоддзя, беларуская мова, трасянка

З “Гісторый О’Васі, дублінскага балабола”

У Васі Рудашчокага было шчасьлівае дзяцінства, новы лісапед і 19 пальцаў. Са школьных гадоў ён езьдзіў па барах і клянчыў у бармэнаў грамульку. Там – піўком пуза наросьціць, там – стапаром віскі пячонку размягчыць, там – самагонам горла памучае. Усе мясцовыя калдыры і гуляшчыя бабы ведалі хлапца, любілі і чакалі. Бо ён умеў расказаць гісторыю харошую, а такіх жа людзей на сьвеце ой як мала – як мандавошак у машонцы сьвятока Патрыка. Васю заўсёды з нецярпеньнем чакалі, таму і празывалі – “О, Вася!”.

У чаканьні О’Васі булдосы за барнай стойкай нервова грызьлі ногці на сваіх і нават чужых руках і нагах, піць пілі, але нават не блявалі. Бо выбяжыш у сарцір, павэкаеш у дзюрку, вернешся, а тут –  хопа! –канец гісторыі. І значыць цябе да наступнага разу будуць зваць лахом, а то і вапшчэ – англічанінам.

Найбольш О’Вася любіў травіць сюжэты пра сьвятых і розных герояў, але былі ў яго байкі і пра звычайных рабочых, якія сабачку ад жывадзёра абароняць, а сябе ад багацея-кравапіўцы – не, бо сцыкатна. Вось адна з іх.

Пра сцыклівага мэнэджэра

Аднойчы сцыклівы мэнэджэр МакМаксімчык пайшоў пасцаць у кусты і знайшоў там канюшыну з чатырма пялёсткамі. Падумаў і загадаў стаць героем ірландскай нацыі. Чык-чырык – і вось ён ужо ў дасьпехах і з кладзянцом сядзіць на кані. Закіпелі ў башцы мэнэджэра мазгі ад перспекціў шырокіх і паскакаў ён у свой офіс. Пасёк у вінігрэт і бухгалцерыю, і начальніка свайго. Потым выпусьціў кішкі суседу, які  ў школе пастаянна пстрыкаў у яго казюлямі з носа. Да МакМаксімчыка выслалі паліцыю, але ня бралі яго ані кулі, ані гранатамёты. Бо ён жа, бляць, Герой!

Далей мэнэджэр пайшоў на Лондан, паадрубаў бошкі ўсялякім лордам, пэрам, сэрам, мэрам і прочам высакамернай шлаябені. А калі дайшла чарка да масакры ў каралеўскім сямействе –  прынцаў з прынцэсамі гарлянкі паўскрываў, а саму каралеву ня змог чыкнуць, а толькі пусьціў сьлязу па сваёй сцыклівай шчацэ. МакМаксімчык падумаў “А каралеву за што? Яна ж старая жэншчына, дзеці і ўнукі – піздаболы, міністры – хлышчы хітрадупыя. Хуйня гэта, а не жысьць каралеўская. Ды і сцыкатна яе рэзаць, яна ж божая асоба, а не мармышка капеешная”. Карочэ пасадзіў яе на конскую сраку і адвёз у дом прэстарэлых.

Вярнуўся Герой дадому, а там яму ўжо і помнік адгрохалі з вензелямі і жывым аркестрам. Узяў мэнэджэр у жонкі Марынку з дрэўняга роду Цыцкормікаў, якая ўсім паказвала і нікому не давала. Збацалі вясельле, на якое папрыходзіла купа людзей і нечысьці. Лепрыконы прынеслі ў падарунак залаты ўнітаз з сярэбраным ёршыкам. Гномы прыйшлі ўжо ў гаўнішча і шчупалі за ляжкі дабрадушных сялянак. А эльфы тупа ўсё сьвята прасядзелі на даху, назіраючы за феерычнай папойкай.

А тым часам каралева пазваніла сваім шпіёнам за акіян, ціпа – тут такая хуйня, імперыя пад ударам, гідра просталюдзінская падняла сваю голаву, мы не далжны праглаціць абіду і ўсё такое. Шпіёны, каб не спаліцца, прыехалі ў Дублін у касьцюмах вадаправодчыкаў, падсыпалі Герою ў суп пургену, а пакуль той сымаў брукі – насадзілі на кол. МакМаксімчык круціўся-вярцеўся і праз гадзіну здох. А аслупянелы ад такого павароту народ запакавалі і рассувалі па зонах.

Вось так сцыклівасьць прывяла да нацыянальнай трагедзіі. Вось так каралева паказала, што старасьць ня толькі ня радасьць, але і бляцкая шырма, за якой хаваецца хітры дзьябал.

Пра Брунгільзу

У настаўніцы ірландзкай мовы Мэгі Жалезная Рука быў муж-сталевар Якуб Валасатыя Плечы. Доўгімі ірландзімі вечарамі яна даставала рашчоску і рабіла мужу на плячах красівую прычоску, а Якуб браў томік з дрэўняй паэзіяй і заплетаюшчымся языком дзекламіраваў.

Вёска, у якой яны жылі, піла так, што і есьці развучылася.

На школьных занятках Мэгі абапіралася п’яным носам аб вучыцельскі стол, расказвала дзецям параграф і адрубалася. Так праходзіла ў вёсцы школьная юнасьць.

А сталевар Якуб піў яшчэ больш за жонку. Аднойчы ён з бадуна хлебануў з каўша гарачанькага металу, пасля чаго язык стаў жалезным і Якуб навучыўся лоўка і громка стучаць ім па стале, трэбуючы ад жонкі дастаць з серванта чэкушку. 

Карочэ, вы зразумелі, што ў вёсцы гэтай усё было хуёвым. Але людзі былі расчудзесныя. Бо гэта ж Ірландзія – краіна простых людзей са складанай бажэсьцьвенай місіяй.

Найгалоўнейшым бажэсьцьвеным знакам ў сяле было тое, што дзеці тут нараджаліся часьцей, чым сьпіваўся чарговы прыежжы дохтар. А дахтароў прыходзілася выпісваць з гораду кожныя панядзелак, сераду і суботу. Апошняга, сэра Сільвера Штофа, прыйшлося вызываць з самога Лондана. Бо з раёну і вобласьці сюды ехаць ужо баяліся, а з Дубліна прыходзілі тэлеграмы, ціпа: “Ідзіце нахуй. Мы п’ем яшчэ больш. Падымаем бакалы за ваша здароўе”. Ну і, вопшчэм, прыехаў той Штоф, малады, няп’юшчы, з біцэпсамі і медзіцынскім чамаданам. Пасадзілі за стол, каб прыезд адпразнаваць. Наліваць не налівалі па яго просьбе. Усе ўжо ў гаўнішча, дзеўкі маладыя хіхікаюць, мухі з падаконьнікаў блююць вінігрэтам. Адзін урач сядзіць як дзібіл. Хацеў было адной брунэтке камплімент зрабіць джэнтэльменскі. А тая кажа – хуй табе, эскулап. У нас у сяле такі закон – дзеўкі даюць толькі п’юшчым. Вось так і сьпіўся малады сталічны сэр.

Але нешта я не пра тое вяду. Я ж пра дзяцей пачынаў. Дык вось. Нарадзілася аднойчы ў Мэгі і Якуба дзевачка. І назвалі яе ў чэсьць прадзеда Брунгільзай, бо прадзед Брун быў на вайне і прывёз адтуль мяшок гільз, з якіх бабка потым саарудзіла красівую люстру. Паглядзець на яе нават прыяжжалі з Обшчэства вецеранаў і шчоўкалі на фота для каляровага ваенна-патрыятычнага часопісу “Імперскі аганёк”.

І вось, незадоўга да нараджэньня Брунгільзы, случылася ў вёсцы страшная напасьць. Па начах да непаслухмяных дзяцей стаў прыходзіць Англічанін і забіраць іх у чорным экіпажы хуй знае куды. Спачатку у Салівана Губашлепа прапаў сямілетні сын, які адмаўляўся мыць раз у месяц ногі. Потым на суседняй вуліцы зьніклі тры младзенца жэнскага полу, якія так доўга не хацелі нараджацца на сьвет, што баця са злосьці усіх трох назваў Сіланціямі.

Брунгільзу Англічанін выкраў, калі ёй стукнула трынаццаць. Акурат у той час пацаны ў школе пачалі яе шчупаць за ягадзіцы, запрашаць пакурыць у туалеце і пагуляць пад начным небам. Бацькі закрывалі дзеўку у хаце, а тая ўцякала. Ну, вось і даўцякалася.

Англічанін запіхнуў Брунгільзу ў мяшок, кінуў у капот экіпажа, а нараніцу дзеўка прачнулася ў халоднай цюрме. Дзяцей там было сотні, а то і тышчы. Англічанін карміў іх гнілой бульбай, біў, і пастаянна казаў, што ўсе яны быдла, а ён – эталон вышшай брытанскай расы. У выніку Брунгільза падгаварыла ўсіх на бунт. Англічаніна дзеці парвалі на брытанскі сьцяг, а потым арганізавалі Ірландзкую Рэспубліканскую Армію. Праўда, у кніжках пішуць, што армію гэтую прыдумаў мужык, але вы ня верце. Асабліва кніжкам, напісаным выпускнікамі брытанскіх універсіцетаў. Бо верыць можна толькі тром крыніцам – Старэйшай Эддзе, Малодшай Эддзе і мне.

Пра ірланцкую БНР

Ірландчане очынна лёгкі на пад'ём народ і патаму яму цяжка жывецца. А каб сьвістулька душы аканчацельна не пагрузілася ў цьму, народ гэты бухае і мацюкаецца ў значыцельных маштабах і прапорцыях. Бывае, зайдзе які-небудзь Шэймус Валасюк зранку да суседа табурэтку пазычыць, а той ужо ўсцаты пад трумо ляжыць і крые ўсю сям'ю мужчынскімі палавымі органамі. Так прыгожа, што хоць пласьцінку запісвай і едзь у турнэ.

Ну і вось аднойчы так цяжка зажылося ірландчанам, што падаставалі яны ружжы, вілы і астатнія жызьнеаслажняюшчыя прадметы і паднялі паўстаньне. Тут трэба сказаць, што жыць ім мяшалі англійцы, яшчэ тыя сволачы, хоць і культурныя. Яны мелі свайго караля-свалачугу, каралеву-свалачыху і і дзяцішак-свалачышак. За каторых маглі зарэзаць ня толькі родную маму, але і беззашчытнага кацёнка з ўлажнымі добрымі вачыма і вясёлым хвосьцікам.

Скажу адразу: імперыалісты тое паўстаньне задушылі, і нават прашчэньня дасіхпор не папрасілі.

Дык вось, жыла-была ў тыя часы эпічэская жэншчына Ізольда Лысая. Празвалі яе так, бо шчытала валасы дурацкай выдумкай і брылася з самага малалетства, калі баця з мацяй пагібнулі ў шахце і паехалі ў Вальгалу. Муж яе, Патрык Сьвіналуп, быў красівы, як бусы.  Але бусы тыя таксама паехалі на той сьвет, бо паднялі руку на жонку. Як гаварыцца: жэншчына – не падушка, ножык – не ігрушка. 
 
Тоўстая, як кашалёк буржуя, днём Ізольда няньчыла штук восем сваіх рудасракіх дзяцішак, а па вечарах сьпявала ў барах розныя пошлыя і раманцішныя куплецікі. Горла драла так, што нават глухія плакалі. Бо песьня, яна ж як шпіён – залазіць унутр, незалежна ад таго, трэба гэта арганізму цілі не. Ізольду ведалі ўсе мясцовыя круцялі, джынджыкі, ёбары, алканаўты, бамжы і прочыя вянцы прыроды. І слухаліся тожэ ўсе. Бо была справядлівай, і калі што – накладала агрэсіўным персанажам поўныя брукі грусьці.

Ізольда не жалавалася на жысьць. Бо, як гаворыць глыбокая народная мудрасьць: "Хто сее соплі – пажне дзіпрэсію". Таму, калі за піяніна гісторыі села яго велічэства Паўстаньне, пявіца ўзяла свой рот і павяла людзей за шчасьцем пад грозныя гукі крэшчэнда.

Краіна закруцілася. Там –  павесілі міністра, парвалі трусы генеральшы, там яшчэ нешта некрасівае і карыснае зрабілі. Камандзір Ізольда з атрадам захваціла ў горадзе пошту, ціліфон, ціліграф, саўну, усе алкагольныя точкі, а папулярны бар "Хламідзія" зрабіла штабам. Канешне, вы скажаце: якія там ваякі з тых алкашоў. А я скажу: калі чалавеку з самай раніцы хуёва, а ўнутры гарыць хаця б сьпічачка гневу, то з яго можна зрабіць настаяшчую баявую жар-пціцу.

Розныя людзі ішлі ў бой: і духоўныя, і са шчарбінкай, і мясцовыя і хуй-паймі-хто. Як пісаў класік: "Сабраліся два дэбіла – Дон Кіхот і Дон Дэліла".  Напрыклад, быў сярод паўстанцаў такі чувак - Яроха Пізьдзец, уцякач з нікому ніізьвеснага Пінску. Яго бацькі церабілі нярвішкі царскім акупантам, за што былі высланыя ў Сібір. А сынулька грабануў палескі дзіліжанс і з'ябаўся за граніцу. Дабраўшыся ў рэзультаце да Ірландыі, ён быў у шоку. Хадзіў па вуліцах і паўтараў "ну і пізьдзец тут у вас", гады два паўтараў. Гаварыў: "Нават у нас такога няма. А ў вас ёсьць".

Дарэчы, мала хто знае: знамяніты ірланцкі танец – той, дзе мошчна калашмацяць нагамі – на самым дзеле дрэўняя псіхалагічная зброя гіпнацічэскай разнавіднасьці. Не адна сотня брытанскіх салдат была з яго дапамогай пагружаная ў глыбокі транс, а потым зарытая ў глыбокую яму.

Яшчэ ў Дубліне быў здаравенны сабака-гуляка, якога ўсе любілі. То бабульку сьляпую у бар завядзе, то дзяцішкам мячык з магазіна спізьдзіць, то алкаша на сьпіне давязе дадому і палучыць ад жонкі смачны сухарык. Але насамрэч сабачка той быў прыручаным Ктулху. І калі пачалося паўстаньне, стаў страшным сном брытанскіх салдацікаў.

Але імперскі рэжым сваёй крывавай пяткай мілітарызма аказаўся сільнейшым за змучаны
ірланцкі народ. Навёз той рэжым тышчы войск, пакрышылі яны бунтаўшчыкоў і паехалі ў свае замкі піць чай, адтапырыўшы пальчык і чытаючы томік Кіплінга.

А Лысая Ізольда выжыла. Адматала ў турме трыццатачку. Як да жывой легенды, да яе на паклон хадзілі падпольныя лідзеры нацыі, на што яна ім казала: "Эх, смаркачы, у вашым возрасьце на маіх руках было 8 дзяцей і дзюжына трупаў. Запомніце: дабро пераможа зло толькі тады, калі навучыцца намотваць на кулак кішкі ворага. А калі кулака не хваціць, то і на локаць".

Свабода, яна ж як маленькая дзевачка ў белых калготах і з зялёнай смаркуляй пад носам. Яе хочуць спорціць мірыяды маньякаў мірыядамі сваіх пісюнчыкаў. Таму трэба заўсёды быць побач з вострым яйцарэзам і цьвёрдай рукой. Вы, канешне, скажаце: "Э, алё, што ты мелеш?! Свабода – гэта тая цёлка з цыцкамі на барыкадах!". А вось ніхуя! Гэта яе злая мамка. Якую вашчэ лепш не чапаць.

Спадабаўся матэрыял? Прапануем пачытаць:

Аднойчы мы моцна паспрачаліся пра тое, у каго даўжэйшы пісюн — у Караткевіча ці ў Быкава. Я набраў Уладзя: той назваў нейкую астранамічную лічбу і адразу ж, зразумеўшы, што мы хораша сядзім, сказаў: «Хлопцы, не разбягайцеся, бяру пляшку і лячу да вас».

Пераклад:
Макс Шчур

Раптам з ваннай выйшаў нейкі чувак. Ён быў незнаёмы, да таго ж чысьціў зубы. У мэтах самаабароны Лявон інстынктыўна адарваў ад сьценкі батарэю і раз’ябошыў яе аб чувака. Той з апошніх сіл закрычаў: «Яшчэ! Яшчэ!»

А насупраць ад Брылёва, праз іншы праліў, метраў пяцьсот шырынёй, пачыналася Талачынская выспа. Так у Добрым Месцы назвалі кавалак сушы, які застаўся ў межах былых ды існых мястэчак: Круглае, Друцк, Шчэцінка, Талачын, Усвіж-Бук, Абальцы, Латыголь, Юрцава. Вось гэты брылёўска-талачынскі праліў быў адзіным уваходам у акваторыю Новай Зямлі.

У якасьці падарунку дарагія ўсярускія браты далі нам вялізны крэдыт у выглядзе двух батальёнаў спэцыяльных вайсковых аддзелаў! Неўзабаве яны белымі анёламі спусьцяцца на засьнежаныя стрэхі нашага гораду... Радуймася, сябры мае! Людзі ў белых халатах канчаткова вылечаць нас ад пачуцьця нацыянальнай фанабэрыі й надуманай адметнасьці! Братняя акупацыя назаўсёды вызваліць нас ад доўгіх стагодзьдзяў ганебнага існаваньня ў якасьці марыянэткавага дзяржаўнага ўтварэньня! Ура-а-а-а!