(урывак)
Увага: дзеля захаваньня стылю арыгіналу ў тэксьце наўмысна дапушчаныя памылкі. (Перакл.)
1.
Тэкстану Паўліне. Мянавіта так. Тэкстану, бо апошні раз я пісаў ёй учора ў вечар, а цяпер амаль палудзень, так што час даць ёй знаць пра сябе. Паведамленьне кароткае. Я стараюся не пісаць лухту. Гавару пасутнасьці, таму паведамленьне кароткае і трапнае. Паўліне варта ведаць, што я думаю пра яе сёньня раніцай, бо сёньняшняя раніца – гэта ня ўчорашні вечар. Учора – гэта мінулае. А цяпер – сучаснае. Паведамленьне я пакуль не адаслаў. Гэта будучае. А будучае акурат робіцца сучасным і ад разу ж пасьля гэтага – мінулым.
У нэце пісалі пра аднаго японскага чувака, што забіў і рашчвартаваў сваю маці. Маці ён не любіў, за тое цікавіўся, як робіцца роспалаць. Людзі сёньня цікаўныя. Ні што не стрымае цягу моладзі да адукацыі. Чувак хацеў даведацца, як робіцца роспалаць, а падрукою была як раз маці, якую ён не любіў. Пасутнасьці, ні што яго ня стрымлівала. Роспалаць ён хоць і зрабіў, але цяпер яго пасодзяць, бо нейкі знаёмца іхнай сям’і маякнуў пра ўсё японскай паліцыі. Тады ўжо ён мусіў бы рашчвартаваць і гэтага знаёмага, а потым хутчэй за ўсё і знаёмца знаёмага. Хто ведае, колькі людзёў прышлося б рашчвартаваць, каб яго ня выкрылі. Але з іншага боку зь яго б мусіў тады рэальна атрымацца добры хірург, і тады яго можа б нават не пасадзілі, бо добрых дактароў не хапае. Прытым што ў іх дыплёмы.
У гараскопе мне раялі, каб я зважаў на прапорцыю між крытыкай і хвалой наадрас сваёй партнёркі. Каб было прыблізна адзін к аднаму. Можа, напісаць Паўліне што-прыемнае? Але ўчора ў вечары было ня так ужо й не прыемна. Пасутнасьці я быў зь ёю лагодны. Сёньня я ўжо бадай нейкую крытыку ёй напісаў, такшто норм. Я зважаю. Небаісь, гараскоп, я зважаю. На прапорцыю між крытыкай і хвалой. У гараскопе пісалі, што пэўная дасьвечаная асоба дапаможа мне ў маіх дзялавых намерах. Дасьць мне не аплотную параду, а гэта добра, бо грошай у мяне нараздачу зараз няма. Ня ведаю, што яны маюць наўвазе пад “дзялавымі намерамі”, бо я недзялец і непрадпрымальнік. Я беспрацуючы. Працы ня маю, але грошы ёсьць, такшто пакуль бяз панікі. На што мне праца, дакуль ёсьць грошы.
Паўліна піша. Каб я зрабіў ёй радасьць і больш не пісаў. Маўляў, між намі кончана, і яна да гэтага ня хоча вяртацца. Паўліна думае, што ёй усё можна. Яна заўжды была такая. Рабі тое, не рабі сёе, туды не глядзі, а сюды на адварот глядзі. Паўліна думае, што яна зорка. Колькі раз я спрабаваў яе ў гэтым расьпяраканаць. Кінь, Паўліна, ні якая ты ні зорка. Ня зорка ты. Ты токі зьбянтэжанае маладое дзяўчо з тлустымі сьцёгнамі, якое слухае хаус і думае, што зь пірсінкам у брыве яно сэксі. А Паўліна рэальна так думала. У яе ў брыве быў пірсінк. Яна спрабавала гаварыць як зорка, але я ёй казаў, што пірсінк у брыве зь яе яшчэ зорку ня робіць. З пачатку трэба нешта ўмець, Паўліна. І ўмець гэта трэба лепш, чым хто хочаш іншы. Трэба быць самы лепшы.
“Нельга быць самы лепшы”, кажа яна, “заўжды знойдзецца нехта лепшы за цябе”.
“Нутой ня будзеш зоркай”, кажу.
“А я што, хачу быць зоркай? Шоты ўсё з гэтай зоркай? Фіга ты да мяне прыстаеш? Мне гэта не абыходзіць, быць зоркай. Ты мне гэта ўвесь час закідваеш, але мне такія рэчы не абыходзяць...”
Паўліна рэальна думала, што яна зорка! Але тайком. І такім тонам яна са мной гаварыла рыгулярна. Яна так з усімі гаварыла, але пераважна са мной. А як выпендрывалася! Аднойчы я яе пытаю, чаму яна слухае эляктронную музыку. Яна кажа, эляктронная музыка ёй падабаецца. Падабаецца хаус. “Гэта ж гаўно”, кажу. “Кожнаму падабаецца нешта іншае”, яна мне. “Але ж хаус – гаўно”, кажу...
“Чаму ты ня слухаеш на прыклад дзіпёрпал?”, спытаўся я – а яна нат ня ведала, што гэта! “Я дзіпёрпал ня ведаю”, кажа, “але назва гучыць да волі добра”.
“Отжа ж”, я на гэта, і тутжа палез на юцюб і напісаў у пошукавік Deep Purple і кампазіцыю Child in Time. Яна крыху паслухала, а потым сказала, што гэта поўнае гаўно.
“Як ты можаш так казаць?”, пытаюся.
“Дык не магчыма ж слухаць”.
“Гэта адна зь лепшых гардрокавых песень”.
“Калі так, то гардрок, значыць – поўнае гаўно”.
“Чаго табе не падабаецца?”
“Бо гучыць, як калі котку за хвост цягаюць”.
“Хіба ты ўжо калі цягала котку за хвост?”
Яна адказала, што ні колі ні цягала котку за хвост.
“Чаму ты тады кажаш, што гучыць, як калі котку за хвост цягаюць?”
Яна паклала мне руку на шыю.
“Гэта ж прыгожая песьня”.
“Хадзі да мяне...”
“Прызнай, Паўліна”.
“Божухна, ды гэта ж кашмар, і мужыкі гэтыя – ну сьмешныя. Шо ў іх на галаве за хвасты...”
“Гэта валасы”.
“З усім як бабы...”
Я выключыў песьню, бо больш ня мог слухаць ейную балбатню. Як Паўліна заўжды думала, што яна неабы-якая зорка, так і думае. Я спрабаваў ёй растусіць, што з такімі тлустымі сьцёгнамі нельга быць зоркай. І пірсінк зь цябе так сама зоркі ня зробіць, цяміш? Пірсінк можа пайсьці зрабіць хто хочаш, але зоркай ён ад гэтага ня стане. І я магу пайсьці зрабіць сабе пірсінк – і шо, буду ад гэтага зоркай?
“Так, ты будзеш наібольшай зоркай са ўсіх”, сказала Паўліна.
Яна думае, што яна зорка, і гаворыць са мной на павышаных танах. Удае зь сябе зорку, таму фанабэрыцца і гаворыць са мной на павышаных танах. Я пытаюся ў яе, на што яна пайшла зрабіла сабе пірсінк. Захацелася, кажа. Захацела – і мае пірсінк. Так робіцца, маўляў, калі нешта хочацца. То цяпер ты вялікая зорка, можна падумаць, раз у цябе пірсінк.
З Паўлінай зусім ня проста. “Чаму ў цябе такія тлустыя сьцёгны?”, не як пытаюся ў яе. “Гэдакжа далей нельга”. “Бо ў іх адкладваецца тлушч, чаму”, кажа. “У поясе я худая. Усё чыста адкладваецца ў сьцёгнах”. “Адгаворачкі”, кажу.
Сямейнікі маглі б вас папракнуць, што вы надзяляеце ім мала ўвагі, пішуць мне ў гараскопе. Зайду паабедзе да старых, каб не папракалі. Маўляў, мне варта нагадаць ім пра сваю нагружанасьць на працы, але я ж не працую. А нагружаны – гэта факт. Так што зайду да іх паабедзе, але гэта пытаньне будучага. Яшчэ не паабедзе. Яшчэ 10:38. Нехта б сказаў – раніцы, але для мяне гэта даабеда. Цяпер – сучаснае, а мой візыт да бацькоў – пытаньне будучага. Будучае настане паабедзе, у блізкай будучыні. Зайду да іх, хоць я і нагружаны, каб у іх не было прычыны мяне папракаць. У маім гараскопе пішуць, што дзякуючы абачлівай прафіляктыцы інфякцыйных захворваньняў я ў добрым здароўі. І траўленьне ў мяне павінна быць у поўным парадку. Гэта мне нагадвае, што варта нечага пасьнедаць. Бо калі не пасьнедаю, маё траўленьне пойдзе каню пад хвост. Прафіляктыкай я не займаюся. Ня мой клопат. А вось сэксам займаюся выключна з прэзікам. Тобок... перад сэксам яго надзяваю, а потым займаюся сэксам, гэта і называецца прафіляктыка. Ува ўсіх СЬПІТ, сіфон і трыпак, кожны суложыць з кожным, ні хто ні карыстаецца прэзікам, на прафіляктыку ім насраць, прэзік яны лічаць не патрэбшчынай, бо іх СЬПІТ, сіфон ці трыпак недатычыць, нахалеру тады дбаць пра нейкую-там прафіляктыку. На што ім прэзік, калі яны здаровыя і не зьнішчальныя, нахалеру прэзік, калі ён пры сэксе токі перашкаджае і затрымлівае суложжа. Суложаць сабе бяз прэзіка, а калі ім скажаш, што гэта не бясьпечна, бо ўжо гадоў трыццаць як існуе СЬПІТ, то глядзяць на цябе як на ёлупа і кажуць, маўляў, ты за сябе перажывай, пасьля чаго ідуць і суложаць бяз прэзіка. А потым у іх раптам знаходзяць СЬПІТ, потым яны плачуць, чаму менавіта я, я ж ні кому ні чога не зрабіў, чаму ў мяне а не ў вунь яго ці ў той скатабазы, што мне казала, каб я суложыў з прэзікам. Але яшчэ да таго, як яны даведаюцца, што ў іх СЬПІТ, то разносяць яго – і нілыс, суложаць сабе бяз прэзіка, заражаюць якуюкольвечы дурную Клаўдзію, якая таксама пра прэзік ні колі ня чула, і тут раптам натабе, СЬПІТ яшчэ ў дзесяці чалавек, што таксама могуць яго разносіць да бясконцасьці. Але калі ім кажаш, каб яны суложылі з прэзікам, то яны глядзяць на вас, як на свайго настаўніка, і думаюць, што вы поўны ўёбак. А потым плачуць, бо схапілі СЬПІТ. З пачатку ўсе не ўявенныя зоркі. А пасьля ў іх СЬПІТ.
Паўліна больш ня хоча, каб я ёй пісаў. Я рада, што больш не азіраюся на зад, піша яна. Для мяне гэта мінулае. Тэкстану ёй яшчэ раз. Мінулае патрэбна хіба токі гісторыкам. Цяпер сучаснае, а калі ты прачытаеш гэта маё паведамленьне, яно ўжо будзе мінулым. І гэта факт. Мінулае, сучаснае, будучае. Але будучага няма, кажуць панкі, і я зь імі згоджваюся.
10:57. У процьмы людзей СЬПІТ, а я іду запячы сабе тоўст, каб было ўпарадку траўленьне. Потым схажу ў душ. Потым адзенуся і пайду наведаць бацькоў. Але гэта пытаньне будучага, а яго не існуе.
Пішу Паўліне, каб яна пачала хадзіць на транажоры і круціць пядалямі на ратапедзе, тамушто ў яе тлустыя сьцёгны, а язда на ратапедзе ёй дапаможа і яна будзе болей мне падабацца, а таксама будзе для мяне больш сэксапільнейшай. Пішу ёй, каб яна ня езьдзіла на транажоры грамацкім транспартам, а хадзіла пяхатой, тамушто і пяхата карысная яе тлустым сьцёгнам. Хутка твае сьцёгны пачнуць церціся адно-аб-адно, у цябе запрэе пахвіна і ты пярастанеш мяне сэксуальна прыцягаць, пішу. Спадзяюся, зразумее. Паўліна, гэта важна, каб ты пачала хадзіць! Пяхатой на транажоры. Езьдзіць на ратапедзе. Я мушу пра Паўліну клапаціцца, тамушто яна сама нідачога ня здольная. Яна думае, што яна зорка, але пірсінк і тлустыя сьцёгны зь яе зорку ня робяць.
Я зьеў тоўст. Рыгулярная ежа дапамагае ад майго траўленьня. Я стараюся рыгулярна сьнедаць, абедаць і вячэраць. Паўліне я напісаў, каб яна стокі ня ела, бо яна мне казала, што ўвесь чыста тлушч у яе адкладваецца ў сьцёгнах, тадыяк у поясе яна худая. То-бто, Паўліна, у поясе ты худая, а як быць са сьцёгнамі? Пакуль я еў тоўст, прышло яшчэ адно паведамленьне. Ад Паўліны. Я павінен засунуць свае парады сабе ў сраку і пакінуць яе ўспакоі. Пярастаць ёй пісаць. Яна рада, што не азіраецца на зад, што я ад яе адстаў. Яна ня хоча мною пераімацца і была б мне ўдзячная, калі б і я пярастаў пераімацца ёю і ейнымі сьцёгнамі. Варта Паўліне напісаць. Пішу ёй, што для мяне важна, каб яна пачувалася добра, і што мае парады добра зычлівыя. Я хачу, каб ты пачувалася добра, Паўліна. А свае комплексы знагоды тлустых сьцёгнаў выбівай на кім-іншым, я ў гэтым невінаваты. Гэта твае тлустыя сьцёгны і твае комплексы. Я зь імі ня маю ні чога агульнага. Пачні хадзіць на транажоры пяхатой і езьдзіць на ратапедзе. Гэтак ты рашшчэпіш тлушч у сьцёгнах, будзеш пачувацца лепш, пярастанеш камплексаваць і будзеш для мяне больш сэксапільнейшай. Успрымі маю параду ў сур’ёз і не круці над ёю сваім фанабэрыстым носікам. Пярастань паводзіць сябе як зорка, тамушто ты ні якая ні зорка, хоць і зь пірсінкам. Ты зьбянтэжаная, як і твае апошнія эсэмэс да мяне. Я хацеў бы табе памагчы, але ж ты паводзіш сябе як істырычка і загойваеш на мне свае комплексы. Але хіба гэта я вінаваты, што ў цябе тлустыя сьцёгны?
Я зьеў адзін тоўст, а гэтага бадай за мала.
Цяпер 11:21. У мільёнаў людзёў СЬПІТ і тлустыя сьцёгны. З надворку лунае сьнег. Канец сакавіка, але надварэ паранейшаму дубар, і няма сэнсу туды хадзіць. Я ня маю працы і ўсьведамляю, які гэта ўласна плюс, бо дзякуючы гэтаму я ня мушу выходзіць з хаты ў марознае надвор’е. Ня мушу з ранку штурхацца ў транспарце, клацаць зубамі на прыпынку, дыхаць вуглякіслай газай з чужых ратоў. Што б я цяпер рабіў надварэ? Там лунае сьнег, людзям зімна. У нэце пішуць, што на Вялікдзень будзе да дзесяцёх градусаў, але будзе дошч. Дык які толк? Я надвор не пайду, калі такая непагаць. Але сёньня я мушу зайсьці да сваіх старых, каб яны не папракнулі мяне ў няўвазе. Скажу ім, што я нагружаны... ці лепш ня буду. Яны б спыталіся, чым мая нагружанасьць дадзена. Дык ты мабыць знашоў працу, га? Не знашоў. Хіба ж я магу ім сказаць, які гэта для мяне плюс, што ў мяне няма працы і што я ня мушу выходзіць у такое паскуднае надвор’е надвор. Як на прыклад сёньня: з надворку лунае сьнег, а ў нэце пішуць, што за вакном -3 градусы Цэльсія. Я ж павінен дбаць пра прафіляктыку свайго здароўя ад інфякцыйных захворваньняў.
Паўліна ня піша. Паўліна на працы. Яна працуе ў супэр-маркеце, у мясным. Варта ёй напісаць. Напішу ёй, што я ўжо на пэўна здагадваюся, адчаго ў яе тлустыя сьцёгны. Ува ўсім вінаватыя тлушчы, гэта ж ясна, якія сумневы. Таму трэба абмежаваць прыток тлушчоў. Напішу Паўліне, што я ўжо на пэўна здагадаўся, адчаго ў яе тлустыя сьцёгны. Ты працуеш у мясным, Паўліна. У кіўбасах. А ў гэтым уся праблема, Паўліна. Прапануй начальніцы, хай пяравядзе цябе ў гародніну. Проста зрабі спробу. За попыт у морду ня б’юць. Скажы, што твой хлопец табе параіў, каб начальніца цябе пяравяла ў гародніну. Скажы, што патвойму гэта добрая ідэя, тамушто мяса адказнае за твае тлустыя сьцёгны, а ты ня хочаш мець тлустыя сьцёгны, тамушто потым яны цяруцца адно-аб-адно, і ў цябе прэе пахвіна, а ўвыніку ты мяне сэксуальна не прыцягаеш, што выклікае ў цябе раз двоенасьць і раз дражнёнасьць, бо якшто ты мяне не прыцягаеш, дык мы й не суложым, тамушто ў цябе сапрэлая пахвіна, адтаго ў цябе твая раз двоенасьць і раз дражнёнасьць. Прапануй начальніцы, каб яна раней адпускала цябе з працы, бо табе трэба хадзіць на транажоры і рашшчапляць тлушч на сьцёгнах. Прапануй ёй хадзіць на транажоры разам. Скажы, ня бойся, што я сказаў так ёй і пярадаць, бо калі я бачыў яе апошні раз, то дашоў да высновы, што ёй варта пачаць хадзіць на транажоры і есьці больш гародніны. На транажоры хадзіце разам пяхатой. Гэтак ужо па дарозе туды вы зможаце рашшчапляць.
12:13. Я пасьля душу й другога тоўста. Паўліна не адпісала. Яна на працы, дзе абкусвае кіўбасы. Крыху пачакаю і пайду кінуць вокам на радакоў. Гэта на другім канцы горада, прыдзецца ехаць грамацкім транспартам. У гэты час езьдзіць ня шмат людзёў. Самапозьняе праз паў гадзіны трэба выйсьці, бо пад першую пачнуць ужо езьдзіць людзі, і калі выйду а другой ці а трэцяй, то ўжо ня сяду. Заўсёды ж знойдзецца нехта, каму вы мусіце саступіць месца, а сёньня ўжо, калі прыкінесься сьпячым, малахто гэта схáвае. Ні хто не сароміцца парушыць ваш удаваны сон. Вы яго ўдаяцё, каб ня мусілі ні кому саступаць месца і маглі спакойна сядзець, бо вы стаміліся і ня хочаце стаяць у пярапоўненым аўтабусе, але заўжды знойдзецца нехта, каму даводзіцца саступаць месца. На прыклад празь мерна тлустыя людзі ці старыя людзі. Да старых у мяне пытаньняў няма, тамушто мае старыя так сама ўжо досыць старыя і абое на пэнсіі, а мой адзіны жывы дзядуля ўжо огого які стары і ляжыць у больніцы, бо дрэнна дыхае і сам бы дыхаць ня змог. Старыя для мяне непытаньне, нават калі яны празь мерна тлустыя. Але скажам празь мерна тлустым у сярэднім узросьце я не люблю саступаць і малакалі саступаю, тамушто гэта ня я вінаваты, што яны як вяпрукі і ледзь соваюцца. Ну а празь мерна тлустым маладым людзям я з усім не саступаю, а з большага зь іх сьмяюся і зьдзекваюся. Ня цямлю, як малады чалавек можа пяратварыць сябе ў такога вяпрука. А наібольш не разумею такіх Марусь, якія ў летку напяльваюць на сябе вускую цішотку або майку, адзенуць спадніцу і ходзяць так па вуліцы, і прыгэтым лічаць сябе зоркай. Тлустыя сьцёгны ў іх цяруцца адно-аб-адно, пахвіны і сракі ім заправаюць, валасы пацеюць. Калі яны труцца аб вас у аўтабусе, скура ў іх ліпкая надотык, а вы потым адчуваеце на ўласнай скуры іхную вільгаць. Але я не хачу адчуваць на сваёй скуры іхную вільгаць. Ня цямлю, як малады чалавек можа пяратварыцца ў такога вяпрука. Як можна стокі жэрці. Яны потныя, пахвіны ў іх запрэлыя, і ўсёадно яны думаюць, што яны зоркі. Паўліна мне не як казала, што назапашваньне тлушчоў у іх сямейнае. Штопраўда, маці яе канкрэтна пры целе. І тата. Пра гэтага вяпрука на агул памаўчу.
“У нас атлусьценьне сямейнае”, сказала Паўліна і дадала: “Але я нятлустая. У мяне токі тлустыя сьцёгны і жопа. А так я нармуль выглядаю”.
“Усё звалі на сваю сям’ю”, сказаў я Паўліне. “Але ж яны ніпрычым”.
“Яны пярадалі мне свой генафон”, кажа. Так і сказала, во дзе адмазалася! Усё зваліла на генафон.
“Ну Паўліна”, кажу ёй, “ты ж маладое дзяўчо, ты яшчэ можаш з гэтым нешта зрабіць. Плюнь на гены”.
“Мне патрэбна ліпасукцыя”.
Трэба напісаць Паўліне эсэмэс. Напішу ёй, што ні якая ліпасукцыя ёй беспатрэбы, тамушто я ўжо здагадаўся, што ёй трэба. Трэба хадзіць на транажоры, Паўліна, і пачаць езьдзіць на ратапедзе. Пярастань валіць усё на свой генафон, які ты атрымала ад бацькоў, бо гэта бздура. Пярастань абкусваць кіўбасы і пярайдзі лепш на памідоры і гуркі. Еж садавіну і гародніну, гэта дапамагае. Еж садавіну, гародніну, круці пядалямі на ратапедзе і ўбачыш. Я ведаю, што ты хочаш быць для мяне больш сэксапільнейшай, і спрабую табе памагчы, напісаў я Паўліне эсэмэс і адаслаў. Можа, варта было ёй паслаць і эмэмэс са спачувальным тварам. Забясьпечыць ёй наглядную патрымку. Так, тое што трэба. Сфоткаюся і пашлю ёй эмэмэс. Я сфоткаўся і паслаў Паўліне эмэмэс. Ужо 12:40, мне самы час. Мушу выходзіць. Еду да радакоў. Паеду аўтабусам. Цяпер яшчэ будзе ехаць ня шмат людзей, такшто можна спакойна сесьці і не прыкідвацца, што сьпіш. Нятрэба ні кому саступаць месца, а па колькі зіма, то аб мяне ня будуць церціся чалавекавяпрукі зь ліпкай скурай. Ня прыдзецца цярпець іхную ліпкую скуру, а гэта мне і трэба. Надварэ лунае сьнег. Канец сакавіка, хутка будзе красавік а ў нэце пішуць, што за акном -3 градусы Цэльсія. Выключу ацяпленьне, адзенуся і еду. Зараз 12:44. Самы час.
2.
(...)
Тата чмякае. Тата невук і эгаіст. Чмякае за ежай. Намагаецца згідзіць мне ежу. І перад мамай чмякае. Намагаецца згідзіць нам ежу. Згідзіць ужо і так не давараную бульбу і штучна выгадаванае кураня. У таты поўны рот ежы. Ён пярасоўвае яе языком за шчаку і кажа: “Мар’ян прышоў па падарунак”.
Ні па які я падарунак не прышоў. На што ён так кажа? Калі б у мяне быў няпоўны рот ежы, я б сказаў, што ні па які я падарунак не прышоў, і што ні пра якія імяніны нават ня ведаю. Я прышоў да іх, каб яны не маглі мяне папракнуць у няўвазе. Пазіраю на маму. Тая ўсьміхаецца. Глядзіць на мяне і ўсьміхаецца. Мае для мяне падарунак. Купіла такі.
“Смаката”, кажу і адсоўваю пустую талерку.
“Дабаўкі?”
“Так”.
Мама зыходзіць з маёй пустой талеркай. Тата вароціць ад мяне нос. Я яму нятаварыш. Ні я, ні мама. Мы яму нятаварышы, то ён чмякае, каб паказаць, што ён вышэй чым мы. А мама да волі без адказная. Я падазраю, што яна накашляла мне ў талерку. Цяпер я цалкам магчыма што інфяцыраваны. Ува мне бацылы. Тата глядзіць тэлевізар. Я чую, як мама мне на кухні кладзе дабаўкі. Засоўваю руку ў кішэнь па тэлефон і кантралюю, ці не прыйшло мне эсэмэс. Не прыйшло. Паўліна мне ня піша. Яна працуе і абкусвае кіўбасы. Ладуецца кіўбасамі, а потым скардзіцца на тлустыя сьцёгны. У сьцёгнах у яе адкладваюцца тлушчы, а яна вінаваціць ува ўсім бацькоўскі генафон. Штопраўда, тата ў яе як кабан і мама так сама. Ядуць сабе штучна выгадаваных куранят і назапашваюць у сабе тлушчы. Паўлінін тата іх назапашвае на жываце. П’е піва ў абед і ў вячэру. Маўляў, піва спрыяе траўленьню. Маўляў, піва добрае для здароўя, то ён і п’е яго што ў абед, што ў вячэру, залівае ім штучна выгадаваных куранят, каторых струшчыў. А потым думае, што ён няведама-які здаровы. Мой тата глядзіць тэлевізар, і Паўлінін тата пэўна так сама. Мая мама на кухні, дабаўляе мне абеду. Мае для мяне падарунак на імяніны. Паўлінін тата муляр. Ён вечна мне паказваў свае рукі. Піў піва і казаў, што гэта рукі сапраўднага мужыка. Ён думае, штораз ён муляр, дык ён сапраўдны мужык. Што раз ён мне казаў, каб я ішоў да яго на будоўлю падаваць цэглу, тады зчасам і ў мяне будуць такія велькія рукі. Возьме маю далонь у сваю вялізную мазолістую руку і кажа, што ў мяне пальцы як у бабы. Бабскія пальцы, гігікаў ён. Давай да нас, будзеш мне падаваць цэглу. Гэта мужыцкая работа. Што ты ўласна робіш? Паўла казала, ты беспрацуючы. Ня можаш сабе работы знайсьці. Дык я табе прапаную. Прыходзь падаваць мне цэглу. Як ты на гэта глядзіш? Але я не хачу мець такія здаравенныя гнюсныя рукі. Ён думае, што ўва ўсіх сапраўдных мужыкоў велькія мазолістыя рукі, восьтокі я так ня думаю. Ня ведаю, чаму я павінен падаваць яму цэглу, каб мець рукі як у мужыка. Я ня згоджваюся, што ў сапраўднага мужыка мусяць быць брыдкія рукі. А Паўліна сказала: “Вось бачыш, Мар’яне, тата табе прапануе працу. Дык паспрабуй. Пры намсі, будзеш мець нейкія грошы і зможаш мяне не куды звадзіць”.
“Мянавіта”, сказаў Паўлінін тата, “ты ж мужык, а сапраўдны мужык не дазволіць, каб яго баба карміла. Я зь цябе зраблю сапраўднага мужыка, калі ўжо твой тата яго зь цябе не зрабіў. То зраблю яго зь цябе я.”
Я ня ведаў, як ім растусіць, што мне беспатрэбы брыдкія рукі, каб адчуваць сябе сапраўдным мужыком.
“Нутошо, заўтра?”, спытаўся Паўлінін тата.
“Ашо заўтра?”
“Ну, можаш ад заўтра працаваць?”
“Заўтра ня пойдзе”, кажу.
“Ага...”
“Я заўтра заняты”.
“Ашо ў цябе заўтра?”, спыталася Паўліна, “ты нічо не казаў”.
“Трэба старым зь нечым падмагнуць”, кажу.
І вось зза гэтага я мусіў цэлы дзень сядзець у піўной, бо сказаў Паўліне і яе тату, што мне трэба падмагнуць старым. Цэлы дзень давялося сядзець у піўной. Я папіў там піва, і мне разбалелася галава, бо я не магу піць піва ў дзень. Ня ведаю, чаго я яго піў, хаця сам добра ведаў, што ў дзень я піва проста ня п’ю. Сядзеў я ў той піўной, і грошай у мяне была вобмаль. Пасьля прышоў нейкі чувак і спытаўся, ці маю я за сталом вольнае месца. Я быў за сталом адзін, і ён гэта добра бачыў, то ня ведаю, чаго пытаўся. Бачна ж – стол, за ім – адзін чалавек, то нахалеру пытацца, ці ёсьць там вольнае месца, узяў бы ды сеў. Я сказаў, хай сабе сядае. Ён спытаўся, ці я буду нясупраць. Не, нясупраць. Ну ён сеў і кажа, што ён патыпу Слава з Пэлгржымава, але знаёмцы яго маўляў называюць дзевяностапяцікілёвы волат. Заві мяне як заманецца, кажа, і прысеў. Першы кухаль ён выпіў у два каўткі, і я падумаў, што гэты Слава з Пэлгржымава мусібыць добрая скаціна, раз выпіў кухаль за два каўткі. Другі кухаль ён ужо піў з усім нармальна і пачаў казаць, што ён працуе на нейкай будоўлі. Паказаў мне свае велькія рукі, павярнуў іх даланямі ўгару і кажа, зірні, маўляў, на мае мазалі. Я зірнуў, і каб яго дарма не крыўдзіць, пахваліў яму тыя рукі. Ён, маўляў, давай так сама паказвай свае рукі, ну я яму вышаў на сустрач. Ён мне такі, маўляў, у мяне рукі як у дзеўкі.
“Рукі ў цябе ня як у сапраўднага мужыка”, кажа, “вось каб ты ўсё жыцьцё на будоўлі рабіў, як я, то ў цябе б былі сапраўдныя мужыцкія рукі”.
Дзевяностапяцікілёвы волат выпіў за трыццаць хвілін пяць кухляў і тры вялікія стопкі рому. А пасьля сказаў, што ў яго такі магутны выпрыск семя, што калі ён канчае ў якую потку, то ягоныя народкі забіваюцца дзеўцы аб хрыбет, таму ён у жыцьці не баяўся не заплянаванага бацькоўства. Я яго спытаў, ці карыстаецца ён прэзікам, а ён такі, маўляў, аднойчы спрабаваў яго насунуць, але той парваўся на шматкі. Потым пачаў мне расказваць пра нейкую дзеўку, якую адмяцеліў у пад’езьдзе. Я спытаўся, чаго ён яе мяцеліў, але ён устаў і кажа, што яму трэба схадзіць адліць. На рэсьце ён у той піўной не ўявенна набухаўся і разгваздаў аднаму хлапцу аб сьпіну крэсла. Заведуючы тады выклікаў на дзевяностапяцікілёвага волата мянтоў, а я хутчэй устаў ды пашоў прэч, каб Паўліна і яе тата не дачуліся, як я сядзеў у піўной зь дзевяностапяцікілёвым волатам, які мог спакойна даводзіцца ейнаму тату калегай. Ад піва, што я выпіў у піўной, мне потым цэлы дзень балела галава. Я злаваўся на сябе, бо выдатна ведаў, што мне нельга піць піва пасярод белага дня. Што тычыцца і моцнага алькаголю. Мне пасьля ня добра і я бываю як тормаз.
3.
Я спрабаваў працаваць. Ня даўна быў на шарасцы. Ад мяне патрабавалі такое, чаго нармальны чалавек ня можа вынясьці. А я той думкі, што чалавек павінен рабіць токі тое, што яму падсілу. Аднойчы Паўліна ў мяне спыталася, чаго я не іду працаваць да яе таты. Мог бы пайсьці і падаваць цэглу. Паўлінін тата мне гэта і прапаноўваў. Паказваў мне свае брыдкія велькія рукі з аднымі мазалямі. Рукі сапраўднага мужыка з абдрапанымі чучкамі, паламанымі пазногцямі. Замызганыя брыдкія рукі сапраўднага мужыка. Калі такія рукі – доказ, што ён сапраўдны мужык, то я сапраўдным мужыком быць не хачу. Ня цямлю, на што мне брыдкія мазолістыя рукі. Маўляў, чаго я не іду падаваць яе тату цэглу. Я ёй сказаў, што гэта не бясьпечная работа, а калі яна хоча, каб са мной там нешта зрабілася, каб я атрымаў траўму, што ж, пайду падаваць яму цэглу, але тады ў тым, што я калека, будзе вінаватая Паўліна, і ня токі яна, а яшчэ і Паўлінін тата.
“Ты хочаш, каб я падаваў твайму тату цэглу?”, спытаўся я ў Паўліны. Яна такая: ну калі так, то ня ведаю. Можа мне лепш сабе знайсьці менш не бясьпечную працу, бяз рызыкі для жыцьця.
“Я не хачу класьці на працы жыцьцё,” кажу Паўліне, “а ты шо, хочаш, каб я на працы паклаў жыцьцё?”
“Не”, кажа Паўліна.
“Ты б працавала там, дзе рызыкуеш жыцьцём?”
“Не”, кажа Паўліна.
“Тады не ўяжжаю, нахалеру ты ад мяне патрабуеш, каб там працаваў я”.
“Я больш не патрабую”.
“Ня цямлю, чаму вы гэтага з татай ад мяне хочаце”.
“Я ўжо не хачу, Мар’яне. Знайдзі сабе лепш менш не бясьпечную працу. Я не хачу, каб ты працаваў там, дзе рызыкуюць жыцьцём”.
“Дык і я не хачу. На агул ня добра змушаць чалавека рабіць тое, што ён рабіць супраць”.
“Ты правы, Мар’яне, я больш ня буду”.
“Скажы свайму тату, што я не пайду падаваць яму цэглу. Хоць я яму і дзякую за ідэю, але няма дурных”.
“Добра, Мар’яне”.
З таго часу яны больш ад мяне не хацелі, каб я ішоў на будоўлю падаваць цэглу. Паўлінін тата пярастаў мной цікавіцца і пачаў казаць пра мяне Паўліне дзіўныя рэчы. Маўляў, хай мяне сьцяражэцца, бо сувязь з такім чалавекам – гэта ёй неабы-што, і што аднойчы яна пра гэта можа пашкадуе. Я гэта ведаю, бо Паўліна мне гэта казала.
“Ашо яшчэ казаў твой тата?”, спытаўся я.
“Каб я крыйбог ад цябе не зацяжарала”.
Якая Паўлінінаму тату розьніца, калі б Паўліна ад мяне і зацяжарала? Што яму на агул за клопат? Гэта ж памойму наша справа, ці хочам мы зь ёю зацяжараць ці не. Адчуваньне, што Паўліна – яго майно. Ён ёй будзе загадваць, з кім ёй цяжараць а з кім не. Што да мяне, то няварта клопату, бо я заўжды карыстаюся прэзікам. Я ўжо паў-года быў з Паўлінай разам – а ўсёадно зь ёю ні колі ні суложыў бяз прэзіка. Заўжды надзяваў прэзік. У мільёнаў людзёў СЬПІТ. Што вы ведаеце, у каго ён з вашых сяброў. СЬПІТ падхопіш раздва. Падхопіш, калі суложыць бяз прэзіка. Прэзікам трэба карыстацца, нават калі вам партнёрка робіць мянет, бо заражаная партнёрка прагне помсты ўсім здаровым пацанам і хоча перанесьці на іх СЬПІТ, такшто такая партнёрка вас можа ўкусіць за пэніс, і ад яе сьліны ў вашу кроў трапіць СЬПІТ, вось ты і заразіўся. Сваёй партнёрцы не рабіце гэта ні колі языком. Хібашто нацягнуць на яго прэзік. Я гэта яшчэ не спрабаваў. Ні воднай партнёрцы я гэта не рабіў языком, бо партнёрка можа быць заразная і ў яе заразным похвавым сакрэце можа быць СЬПІТ. Паўлінін тата сказаў Паўліне, хай сьцяражэцца, каб не зацяжарала ад мяне. А ў мяне ён спытаў, што я пра гэта думаю? Мяне Паўлінін тата ні пра што-падобнае не пытаўся. Ні колі са мной пра гэта не гаварыў. Скуль яму знаць, што я хачу зацяжараць з Паўлінай? Не хацеў я цяжараць. Паўліна пашла правярацца на СЬПІТ. Аналіз вышаў нягатыўны. Дамагалася ад мяне, каб і я яго пашоў зрабіў. Я ёй вышаў на сустрач. Ані ня пікнуў і пашоў правярацца. Ня ведаю, чаго яна гэтага ад мяне хацела, бо я пры кожным сэксе карыстаюся прэзікам, не дазваляю рабіць мне мянет і не засую сваім партнёркам язык у вагіну. Мой аналіз быў нягатыўны. СЬПІТа ў мяне не знашлі. Кажу Паўліне: “СЬПІТа ў мяне няма”.
“Гэта добра”, кажа Паўліна, “у мяне так сама”.
“Ну ты ж хацела, каб я пашоў у больніцу і праверыўся на СЬПІТ. Дык вось СЬПІТа ў мяне няма”.
“Правяраюць на Вэ і Чэ, а не на СЬПІТ”, сказала Паўліна.
“А я правяраўся на СЬПІТ і яго ў мяне не знашлі”.
“Я рада”, сказала Паўліна.
(...)
4.
Напісала Паўліна. Раіць мне, каб я пярастаў заімацца яе сьцёгнамі і знашоў сабе іншую забаву. У мяне такое адчуваньне, што для Паўліны гэта нейкая гульня. Быццам я зь яе сьцябуся, але гэта вялікая памылка. Паўліна кажа, каб я ёй больш не пісаў, не пераімаўся яе тлустымі сьцёгнамі і што яна ня хоча азірацца. Гэта значыць, на наш стасунак. Бо для Паўліны наш стасунак кончыўся, але яна не разумее, што стасунак нельга проста так кончыць. Сканчэньне стасунку не залежыць ад аднаго чалавека. На гэтым мусяць дамовіцца два. Бо нельга сказаць, гэй, усё, мяне больш ня торкае, я пайду. Гэдак нельга, гэта не магчыма. Але Паўліна павяла сябе мянавіта так. Яна па просту думае, што яна зорка. Так і думае. Дала мне бывай, як нейкая зорка. Але Паўліна ня зорка. Хоць у яе пірсінк, але зорку зь яе гэта яшчэ ня робіць. І я ўжо спрабаваў ёй гэта колькі раз казаць.
“Паўліна, твой пірсінк сьмеху варты. Тое, што ў зорак на інтэрнэце і ў музычных кліпах пірсінк, яшчэ ня значыць, што ты зорка. Пірсінк зь цябе зорку ня зробіць. Каб быць зорка, трэба нешта ўмець.
Не як Паўліна спыталася ў мяне, ці лічу я сябе велькім разумнікам.
“Ты пра што, Паўліна”, кажу.
“Мне здаецца, што ты робіш зь сябе таго, хто ты ня ёсьць”.
Уяжжаеце. І гэта кажа мне яна. Я пяравёў погляд у ніз, на яе тлустыя сьцёгны, і сказаў, што я ні кога зь сябе не раблю, а на адварот, у мяне адчуваньне, што гэта яна робіць зь сябе таго, хто яна ня ёсьць.
“І перад усім твой пірсінк, Паўліна”.
Потым Паўліна сказала, што ёй трэба на работу. Маўляў, ёй няма калі са мной пра гэта гаварыць, тамушто я яе ўсёадно ня слухаю і токі паўтараю сваё, як кружэлка. Тыповыя Паўлініны адгаворкі. У такіх дэбатах ёй да мяне далёка. Яна была ня здольная прызнаць, што майго інталекту ёй па просту недасягнуць. Апранула байку і кантралюе сябе ў люстэрку.
“Шоты глядзіш у люстэрка, Паўліна?”, пытаюся, “шотам такое цікавае?”
“Гляджу, як выглядаю. Ты б так сама мог калі паглядзець”.
Я засьмяяўся. Паўліна тыповая дзеўка, што думае, што яна зорка. Потым яна ўзяла аловак для павек і пачала падмалёўвацца.
“Шоты падмаўлёўваесься, Паўліна? Ты думаеш, гэта табе дапаможа?”
“Падмалёўваюся, ну і”.
“А нахалеру? Я ж тут і ні куды ні іду. То і ня трэба малявацца, раз я ўдома. Ці ты малюесься на работу? А на што, Паўліна? Ты ж прадаеш кіўбасы і мяса. Людзям ты пабарабану. Ім трэба мяса і кіўбаса. Сасіскі. Думаеш, некаму цікава, ці ты падмалявалася?”
Паўліна сказала, што гэта ня мой клопат. Так яна казала заўжды, калі ня ведала адказ на мае пытаньні. Бо Паўлініны мазгі не даразьвітыя для такіх складаных дэбат. Паўлініны мазгі артрафіраваныя, як грэцкі гарэх. Не хацеў бы ні за вошта мець яе мазгі, і думаю, што ні хто б не хацеў. Да Паўліны з усім не даходзіць, на колькі дарэмна маляваць сабе твар, калі ідзеш на работу. Я ж да яе на работу не пайду. Што мне там рабіць? Мне што, прысьці і сказаць: “Здароў Паўліна, як маесься? А як кіўбасы – бяруць людзі, га? Бяруць?”
“Вось ты мне скажы, нахалеру ты малюесься, калі ідзеш на працу? Ці гэта нейкі сакрэт? У цябе на працы нейкі кавалер, Паўліна? Да цябе туды ходзіць нейкі чувак? Які падлетак? Нейкі яшчэ нявінны, Паўліна?
Паўліна аднойчы суложыла з адным нявінным бяз прэзіка. Пра гэта яна мне расказвала з такім выглядам, патыпу гэта абсалютна нармальна. Патыпу так робяць усе. Але гэта ня так, Паўліна.
“Ну шоты малюесься, Паўліна? Каб спадабацца кіўбасам?”
Тут Паўліна да мяне павярнулася, такшто люстэрка ўжо адлюстроўвала яе не аблічча, а цемя на галаве і сьпіну, схаваныя пад яе чорнымі валасамі. Паўліна зьмянілася з твару. У яе быў раптам з усім іншы твар, і яе штукатурка была тут дакладна ніпрычым. Паўліна на мяне вырачылася. Доўга глядзела на мяне і маўчала. Я ўжо думаў, што ёй паблажэла. Я ня ведаў, ці варта мне ўстаць і... бо яна выглядала, быццам у нейкім ачмурэньні ці пад гіпнозам, то я і падумаў, мо мне варта ўстаць і даць ёй пару аплявухаў, каб ачуняла. Я спытаўся ў Паўліны: “Табе добра, Паўліна?” Але Паўліна маўчала. Я ўжо намерваўся ўстаць, калі яна сказала: “А ведаеш што, Мар’яне? Можа, да мяне туды сапраўды нехта ходзіць. Ты правы. Ты ўсё раскусіў. А я спадзявалася, што цябе надуру, але рэальна цябе не даацаніла. Я зрабіла памылку, што не прыняла ў разьлік твой не чуваны інталект...”
Паўліна гучала не як дзіўна.
“Табе добра, Паўліна?”, пытаюся, “мо ты лепш сядзеш і троху адпачнеш? Затэліць табе на працу, што ты сёньня ня прыдзеш?”
“Не пераімайся. Мне чароўна...”
“Не як непадобна...”
“Пайду на працу, каб ні чога ні прапусьціць”.
“Чаго ты баісься прапусьціць?”
“Хіба ты ня ўкурсе, Мар’яне? Ну проста паверыць не магу. Гэта падкол? Ты ж сам во сказаў, Мар’яне. Ты добра ведаеш, чаго я малююся на працу. Чаго б я іначай малявалася, калі ты са мною ня йдзеш, ну чаго, га?”
“Шоты хочаш сказаць?”
Паўліна заўжды думала пра сябе не маведама што. Не як я бачыў яе дзіцячы фатаальбом. На тых фотках ёй магло быць самаболей восем год, а яна ўжо тады хадзіла нафарбаваная як прастытутка. Я ў яе пытаўся: “Гэта табе тата дазволіў так фарбавацца?” Яна такая, маўляў, гэта быў проста такі жарт. “Але ж тата пра гэта бадай ня ведаў, га?”, пытаюся. Паўліна засьмяялася і сказала, што рыхтык гэтую фотку, на якую я гляджу, здымаў яе тата. І сьмяецца. Тады я зразумеў, што яна і яе тата не з усім нармальныя. Таты ж не даюць, каб іх васьмігадовыя дочкі фарбаваліся як прастытуткі. Нармальны тата ні чога такога б не дазволіў. Пры намсі васьмігадовай даццэ. Таму я і падумаў, што яны зь яе татам нясамыя нармальныя людзі. Я вярнуўся на пару старонак у зад. Там была фотка Паўліны. Яна стаяла на нейкім гародзе, на ёй была адна майка, а ніжэй пояса яна была голая. Побач зь ёю на кукішках сядзеў яе тата і абдымаў яе за талію. Я спытаўся ў Паўліны, колькі ёй тады было, яна сказала, што пяць. А гэта фоткала твая мамця, Паўліна? Маўляў, не. Маўляў, тата наставіў фоцік так, каб той шчоўкнуў сам. А дзе была твая мамця?
“Божа, я ўжо ня помню, дзе была мама. Як я магу памятаць? Мне было пяць. Памятаю той момант, як пазіравала перад фоцікам. Больш ні чога”.
Фотка была дзіўная і я пэўны, што ёю мог бы сёйтой зацікавіцца. Я спытаўся ў Паўліны, ці можна мне яе фотку на пару дзён пазычыць, але Паўліна сказала не. Маўляў, я б яе дакладна не дзе згубіў, а ў яе ўжо другой такой няма. Мне было вельмі шкада, бо калі б мне ўдалося тады Паўліну ўламаць пазычыць мне фотку, на паверхню магла ўсплыць да волі цікавая інфармацыя. Я ў гэтым пяракананы. Якцяпер бачу руку ейнага таты. Яго рука абдымала Паўліну за талію, а Паўліна ніжэй пояса была голая.
“Шоты хочаш сказаць?”, пытаюся ў Паўліны.
“Памазгуй крыху”.
“Паўліна”, кажу, “спадзяюся, што ты не суложыш ні з кім апроч мяне”.
А Паўліна гэдак дзіўна ўсьміхаецца. Яна так зь лёгку ўсьміхнулася і пазірала на мяне, як на поўнага ідыёта. Яна думала, што я не зразумею, не пазнáю той погляд, якім глядзяць на поўных ідыётаў. Паўліна думае, што я поўны ідыёт, мільганула ў мяне.
“Паўліна”, кажу, “што ты на агул пра мяне думаеш? Што ты на агул пра сябе думаеш? Што ты нейкая зорка, Паўліна? Ты гэтак думаеш?”
“Для кагосьці можа і зорка”, сказала Паўліна.
І вось тады я падумаў, што Паўліна бадай на сам рэч у нейкім ачмурэньні. З кім не бывае. І я маю з гэтым вопыт. Ужо шмат разова я сустракаў людзёў, што гаварылі як тады Паўліна і гэдакжа ўсьміхаліся. Гаварылі на тых жа танах. Я такіх людзёў бачыў, то ведаю, што такім трэба не адкладна памагчы. Бо ёсьць рызыка, што яны ўжо з такога стану ні колі ні ачуняюць, а я гэтага ня мог дапусьціць. Я мусіў Паўліну ўратаваць. Я ўстаў і сказаў: “Небаісь, Паўліна, я табе дапамагу. Дай мне хвілю, і дапамагу. Твае пакуты пройдуць”.
А Паўліна такая: “Шоты робіш, Мар’яне?” І адступіла. Я ішоў на перад, а яна адступала. Потым уткнулася сьпіной у люстэрка і ня мела куды адступаць. І кажа: “Шоты робіш, Мар’яне?”
“Небаісь, я дапамагу. Дай мне хвілю, і дапамагу.” І я размахнуўся ды ўдарыў яе па твары. У Паўліны падламіліся калені. Яна села на сраку і сядзела. Я крыху нагнуўся і ўляпіў ёй яшчэ з другога боку. Паўліна ўпала набок.
“Табе ўжо лепей?”, спытаўся я.
Я ўкленчыў ля яе і прыбраў яе рукі. Яна іх прыціскала да твару, то я ня бачыў, ці мусіму яшчэ ўмяшацца, або ўсё ўжо ўпарадку. Я адняў яе рукі ад твару і спытаўся, ці ёй ужо лепей. Яна маўчала. Я падумаў, што яна бадай яшчэ ў шоку, то рашыў, што яшчэ пачакаю. Пачакаю, хай ачуняе ад шоку. І чаканьне ў рэсьце дапамагло. Не ў забаве Паўліна ўстала і выцерла вочы. Размазала па абліччы штукатурку. А я ж ёй казаў, не малюйся, усёадно няма сэнсу. Але яна размалявалася, ну і вось што вышла. Штукатурка размазалася па абліччы.
“Табе добра, Паўліна?”
Паўліна сказала, што ёй ужо добра.
“Ато давялося б паўтарыць”, кажу Паўліне.
“Мне ўжо добра”.
“Рады быў памагчы. Гэдкія станы для чалавека вельмі не бясьпечныя. Падзякуй, што я ў цябе ёсьць”.
“Дзякуй табе, Мар’яне”.
“Калі што-якое, я побач”.
“Я ведаю”.
Паўліна зірнула на сябе ў люстэрка. Правяла пальцамі па воку. Скура ў тых мясьцінах у яе пачырванела. Яна церла вока пальцамі, і ад туль выцякла сьляза.
“Ня чухай яго”, кажу, і яна тут жа пярастала.
“Мо ў цябе там будзе ня велькі фінгал”.
“Ага... небяды”, кажа Паўліна.
“Рады, што табе ўжо добра. Балазе я тут. Ато каб ня я, хто ведае, што магло быць”.
“Ты правы, Мар’яне. Што каб ня ты”.
“Гэта не бясьпечна, Паўліна”.
Паўліна затэліла на працу. Адпрасілася, бо ёй ня добра і яна ня можа прысьці. Я ў гэтым Паўліну патрымаў. Яна пяранесла жудасны вопыт.
Пераклаў з чэскай Макс Шчур, 2014.