— Толькі дзве краіны ў Еўропе здолелі так рана і паспяхова правесці дэмакратычныя рэформы — наша Вялікае Княства і Вялікая Брытанія. Размешчаныя на розных краях еўрапейскага свету, дзве дзяржавы адначасова прыйшлі да аднаго і таго ж выніку, асвятляючы шлях іншым суседзям, — красамоўнічаў пракурор.
Зміцер Дзядзенка
Нарадзіўся ў Воршы ў 1972 годзе. Вокны радзільні выходзілі акурат на хату Уладзіміра Караткевіча, таму з першых дзён жыцця мог назіраць за "творчай кухняй" славутага земляка. Гэтыя назіранні прывілі любоў да літаратуры ("творчая") і гастраноміі ("кухня"). Закончыў філалагічны факультэт БДУ, вершы друкаваліся ў газеце "Чырвоная Змена", літаратурным дадатку да "Новага часу" — "Літаратурная Беларусь", часопісах "Маладосць", "Першацвет", "Паміж", "Дзеяслоў". У 2015-м выдаў кнігу вострасюжэтнай прозы "Гісторыі ў прыцемках". Аўтар зборніка інтэрв'ю "Беларусь: ні Эўропа, ні Расея" (2006), удзельнік праекта "Наша страва" (2009).