31.05.2017

Геть згукі источника!

Ажно тры кнігі на чатырох мовах атрымала рэдакцыя “ЛітРАЖу” ў траўні. Перадусім, гэта беларуска-ўкраінскае дзецішча чэмпіёнаў па парным хвігурным вершаваньні Сяргея Прылуцкага і Алены Сьцепаненкі “Далоў дарослых!/ Геть дорослих!” http://books.lutasprava.com/index.php?route=product/product&path=60_63&p...

гішпанска-беларускае выданьне вершаў Максіма Багдановіча “Ecos de mi tierra/ Згукі маёй бацькаўшчыны” ў перакладзе Анхелы Эспіносы http://www.edicionesirreverenteslibreria.com/epages/ea9759.mobile/es_ES/...

і чэскі пераклад нашумеўшай калісьці дакумэнтальнай прозы “Дневник источника” “Deník konfidenta”, выдадзены чэскай Анархісцкай фэдэрацыяй пры лягістычнай і візуальнай падтрымцы Макса Шчура https://nakladatelstvi.afed.cz/knihy/sergej-gavrilin-denik-konfidenta/.

Самай карыснай з трох кніг ёсьць, натуральна, першая: прачытаўшы яе, вашае дзіця ніколі ня стане стукачом або літаратурным клясыкам! Кніга рэкамэндуецца для вывучэньня ўва ўсіх дзіцячых садках, ясьлях і Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце РБ.