Надвячоркам чатырнаццатага дня вясновага месяца нісана таёты ў прыёмную канцылярыю галоўнай рэдакцыі найбуйнейшага партыйнага выданьня «Фолькішэ Бэобахтэр» роўным вайсковым крокам увайшоў ня так даўно йменаваны обэрштурмфюрэрам СС Макс Ота фон Ш. Сакратарка, русявая нацыстачка ў самым апагеі рэпрадукцыйнага веку, з амаль фізычным намаганьнем узьняла доўгія нафарбаваныя вейкі...