То бок сапраўдная "магія" ёсьць толькі тады, калі яна незаўважная, калі чытач адчувае, што аўтар выкарыстоўвае рытм і вобразы для таго, каб нешта сказаць, а не як самамэту.
- А я яго і не пабачыў, – сказаў Фрэнк. – Тата саскочыў на дарогу і вярнуўся, перш як я нешта ўбачыў. Я думаў, ён пайшоў змяю забіць.
- Сёння індзейцы змея забіваюць, зялёнага, – заўважыў Джо.
...мы павінны цалкам парваць з тою занадта простаю думкай, што "мастацтва нас захапляе" і што "мы насалоджваемся мастацтвам". Не, мастацтва захапляе толькі да пэўнай ступені, а асалода, якую яно дае, сумніўная…
Ці любіш ты словы так, як любіць нясьмелы штукар хвілю цішы –
пасьля сканчэньня выступу, калі ён сам у шатні пустой, у якой
гарыць смаляным тлустым полымем жоўтая сьвечка?
Вярніцеся на зямлю! Час маладосьці мінуў і ператварыў вас у старых банкрутак! А спадара графа забілі невядомыя, засунуўшы яму галаву ў дупу ягонага каня! Ніякія залётнікі па вас не прыедуць, а ўласнай карэты ў вас няма! Да таго ж, рэкляма ўсіх людзей ператварыла ў курваў… Усе прадаюцца. Чым вы лепшыя?
Спалучыць у сабе паэта з каханкам і рэвалюцыянэрам, як хацелі сюррэалісты? Я дакладна не рэвалюцыянэр; што да паэта й каханка, то яны – толькі супрацоўнікі прыватнага агенцтва, якое мае – баюся – адзіную мэту: застацца прыватным.
А найгоршае, што баба ніколі нікога не любіла. Мо таму, што ўсё жыццё была галоднай. Але нікога. Увогуле. Ні мужчын, ні ўласных дзяцей, ні мяне нават, хоць я заўжды ветла яе слухала. Нікога. І сябе таксама. Цяпер я думаю, што ў яе з дзяцінства ўсяліўся бес голаду. Не ведаю, ці існуе такое ўвогуле, але так я думаю.
зірні, у чым ты жывеш! панчохі, майткі і ўсякае гаўно
па ўсёй падлозе! ты проста ня хочаш ні за што адказваць!
для цябе жанчына – усяго толькі рэч, карыстацца якой
табе зручна!
О, ён гарэў, нібы парася, якое смажаць на прымусе, —
наляцеў на людзей, што культурна сабе стаялі
у чарзе па цытрыны.
Паразбягаліся ўсе як адзін:
ад яго так несла смажаным —
аж нос вараціла.
«Твой парык дык сядзіць як трэба», прамармытаў Шэршань, пазіраючы на дзяўчынку з выразам захапленьня: «і ўсё таму, што ў цябе правільная галава. Праўда, сківіцы ў цябе абы-што — табе зь імі, відаць, ня надта добра кусаецца?»
Ніхто болей не гарантуе творцы, што наступная генэрацыя будзе лічыць ягоны твор вартым ці зразумелым. Праз гэта творца ня можа ня прагнуць як мага хутчэйшага посьпеху, пры ўсёй небясьпецы, якую гэтая прага нясе для ягонай унутранай цэласнасьці.
І вось яны знайшлі клоўнскі рэквізыт, набылі на барахолцы вялікую ржавую тубу і паехалі на мяжу. Было іх пяцёра. Чацьвёра верылі ў сілу мастацтва і хацелі зарабіць бабла. Пяты верыў у шоў-бізнэс і проста хацеў затусіць.
Празь дзьве мяжы ў чаўночным рытме везьці ўпотай
суплёт кур’ёзаў, баек, лёсаў, анэкдотаў,
псэўдагармоніі няўстойлівы акорд.
Гадзіны ў месцы, што цясьнейшае за карцэр –
над краявідам пачало за шклом зьмяркацца,
і далягляд шаша працяла навылёт.
Адзіным абарончым сродкам ад страшыдла ёсьць піва ці мінэралка. Аднак Бонды забаронена піць мінэралку, каб не нашкодзіць свайму здароўю, як Пятак, што памёр, бо забыў апахмяліцца пасьля таго, як па ягоным ложку пачалі бегаць кнэдлікі, таму ў яго закалола ў пячонцы, ці мо настала сардэчная недастатковасьць, і праз тры дні ён спруціўся.