будзем карміць нашых феніксаў проста з рук,
адагравацца ў зіхценні гаючых пёрак.
я абяцаю.
не бойся,
я больш не памру.
нават не ведаю, што б я рабіла мёртвай.
звяжуць рукі за спінаю, і, невядома чаму,
на пытанне імя ты адкажаш: марыся
дадасі, што язэп сышоў яшчэ год таму —
не паверыў, што сын ад святога з’явіўся;
і цябе забяруць на малочна-чырвоным аўто,
бо такую адну пакідаць небяспечна…
Ліпень. Каштан яшчэ можа сьніць, быццам ён – лімон,
галавою калючай аб лісьце ня трэба падаць.
Глядзіш на вакольны сьвет, бы на каранацыю Халімон,
у зелені вечных дрэваў шукаеш забытую радасьць.
как последний солдат, что очнулся в окопе,
я с балкона гляжу в воцарившийся мир.
что с ним делать, привыкнув к войне? я пью кофе,
как рассвет, распадаясь на окна квартир.
Ці любіш ты словы так, як любіць нясьмелы штукар хвілю цішы –
пасьля сканчэньня выступу, калі ён сам у шатні пустой, у якой
гарыць смаляным тлустым полымем жоўтая сьвечка?
зірні, у чым ты жывеш! панчохі, майткі і ўсякае гаўно
па ўсёй падлозе! ты проста ня хочаш ні за што адказваць!
для цябе жанчына – усяго толькі рэч, карыстацца якой
табе зручна!
О, ён гарэў, нібы парася, якое смажаць на прымусе, —
наляцеў на людзей, што культурна сабе стаялі
у чарзе па цытрыны.
Паразбягаліся ўсе як адзін:
ад яго так несла смажаным —
аж нос вараціла.
Празь дзьве мяжы ў чаўночным рытме везьці ўпотай
суплёт кур’ёзаў, баек, лёсаў, анэкдотаў,
псэўдагармоніі няўстойлівы акорд.
Гадзіны ў месцы, што цясьнейшае за карцэр –
над краявідам пачало за шклом зьмяркацца,
і далягляд шаша працяла навылёт.