Аўтары

Сергій Жадан, нарадзіўся ў 1974 г. у Старабельску. Самы вядомы ў Беларусі сучасны ўкраінскі пісьменьнік і паэт.

Нарадзіўся ў 1985 г. у Капылі, з маленства жыве ў Менску. Мае вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносін), аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюму пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Аўтар шасьці кніг прозы, кнігі казак і раману "Мімікрыя" (пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель). Галоўны рэдактар часопісу сучаснай беларускай прозы і мастацтва “Макулатура” www.makpaper.com.

Аўтар кніг вершаў “Дзевяностыя forever” (2008) і "Герой эпохі стабільнасьці" (2014). Пад псэўданімам Пістончык выдаў кнігі прозы "Йопыты двух маладых нелюдзяў" (2009, у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом) і "Дэгенератыўны слоўнік" (2014). Перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў.

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Менску. Перакладнік з францускай (Мапасан, Мэрымэ, Базэн), ангельскай (По, Орўэл), харвацкай (Ергавіч), сэрбскай (Павіч), іўрыту (Керэт) і іншых моваў. Сайт: http://litaratura.org/ 

Паэт, бард, празаік, перакладчык, адзін з «айцоў» беларускага адраджэньня 2.0. Жыве ў Нью-Ёрку.

Tomáš Fürstenzeller (нар. у 1970 г. у Браціславе) – паэт і перакладнік. Калі чэх Бонды ў 90-х сьвядома перайшоў у сваёй творчасьці на славацкую мову, то славак Фірстэнцэлер падчас навучаньня ў Празе – на чэскую, на якую перакладае англамоўную паэзію: Філіпа Ларкіна (чый уплыў асабліва адчуваецца ўва ўласных вершах Т. Ф.), Конара О’Кэлагэна, Джастына Кўіна. Жыве пачаргова ў Празе й Люксэмбургу, што ёсьць тэмай ягонага цыклю санэтаў Lux Aeterna.

Нарадзілася ў 1983 г. у Івана-Франкіўску. Аўтарка кніг “Ендшпіль Адольфо, або троянда для Лізи” (2004), “Згори вниз. Книга страхів” (2007), “Як я стала святою” (2008), “Говорити” (2007), “Звірослов” (2009), “Божественна комедія” (2009), “Біографія випадкового чуда” (2012). Жыве ў Аўстрыі.  

Родилась в 1969 году в городе Сморгонь. Выпускница Горецкой сельхозакадемии. Работала почтальоном, иллюстратором детских книг, журналистом, колумнистом. Печаталась в отечественных бумажных изданиях «Зорька», «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Народная воля», «Минская школа», «Arche»; в московском «Воздухе», в журналах «Крещатик» (Германия), Лава (Украина), «Аналогон» (Чехия), «Сибирские огни» (Россия). Публиковалась в сетевых изданиях «Полутона», TextOnly, “ПрайдзіСвет”, «Двоеточие», Лиterraтура и др. Стихотворные сборники: «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Минск, «Кнігазбор», 2013) и «Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, «Айлурос», 2014, вошли в лонг-лист премии «Русский Гулливер»). Член ПЭН-центра. Стихи переводились на иврит, белорусский, польский, чешский, итальянский и английский языки.

William Butler Yeats, 1865-1939, знакаміты ірландскі паэт, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1923).

Wystan Hugh Auden (1907-1973), клясык ангельскай паэзіі.

Нарадзіўся ў 1987 г. Жыве ў Заслаўі, раней жыў у Маладзечна. Краязнаўца, пісьменнік. Скончыў Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт (2009). Піша ў жанрах фантастыкі, хорару, альтэрнатыўнай гісторыі. Першыя літаратурныя публікацыі адбыліся ў 2011 годзе (часопісы "Маладосць", "Дзеясоў"). Перакладаўся на ўкраінскую мову (часопіс "Український фантастичний оглядач" (УФО) №2(16)). У 2016 выйшла перашая кніга аўтара "1813", з аднайменнай навэлай у жанры зомбі-хорара і пяццю фантастычнымі апавяданнямі. Кніга трапіла ў шорт-ліст прэміі Дэбют 2017 і лонг-ліст прэміі Гедройца-2017.

Родился в 1961 году в Пинске. Окончил Литературный институт им. А.М. Горького. Автор нескольких поэтических книг. Лауреат «Русской премии» (2011). Живёт в Израиле.

Fernando António Nogueira Pessôa (1888 – 1935), клясык партугальскай літаратуры.

José Eugenio Sánchez Garza – нарадзіўся ў 1965 г. у Гўадаляхары, Мэксыка, жыве ў горадзе Монтэрэй. Паэт, пэрформэр, “няспраўджаная рок-зорка”. Аўтар кніг “Мора гэта нябесны міраж” (El mar es un espejismo del cielo, 1990) “Спроба зайграць на саксафон апоўначы” (Tentativa de un sax a media noche, 1992) “Physical Graffiti” (1996, прэмія фундацыі Loewe),  “Шчасьце гэта яшчэ гарачы пісталет” (La felicidad es una pistola caliente, 2004), “Galaxy Limited Café” (2011), “Jack Boner and the rebellion” (2014) і іншых. 

Julio Florencio Cortázar (1914-1984), клясык аргентынскай літаратуры.

Нарадзіўся ў 1986 г. у Пінску, у 2008 г. скончыў факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ па спэцыяльнасьці “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”; у 2012 г. – асьпірантуру пры ім. Аўтар дзясяткаў крытычных артыкулаў, перакладае з украінскай, польскай і ангельскай.

Henry Charles Bukowski (1920-1994), легенда амэрыканскага літаратурнага андэрграўнду.

Czesław Miłosz (1911—2004), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1980).

Egon Bondy, уласным імем Збынек Фішэр (1930 — 2007). Чэскі паэт, пісьменьнік, філёзаф, перакладчык, ідэоляг андэрграўнду і альтэрнатыўнай, так званай «другой» культуры. Па-беларуску публікаваўся ў перакладах Макса Шчура (сайт niamiesta.se; кніга выбранага «Запрашэньне на вячэру», Логвінаў, 2013) і Яна Максімюка (часопіс «Правінцыя», № 3-4, 2002; сайт litaratura.org).

Edward Lear (1812-1888) — клясык абсурднай паэзіі.

Старонкі