«Ноч» Марціновіча не просіцца быць разабранай на цытаты — яна сама складаецца з цытатаў: Уладзімір Караткевіч, Харукі Муракамі, Віктар Пялевін, Рэй Брэдберы ды безаблічны і бясконцы галівуд. Пытаннем «Гэта яшчэ літаратура ці кінасцэнар для баевіка катэгорыі „В“?» нават не задаешся, бо адказ адчуваеш нутром: аўтар спрабуе прадаць нам кінасцэнар, ад якога адмовіліся прадзюсары.





Выдавецтва Майкла Эвэрсана «Evertype», што спэцыялізуецца на выданьні іншамоўных перакладаў Льюіса Кэрала і «кэраліяны», надрукавала па-беларуску клясычную казку «Alice's Adventures in Wonderland» у перакладзе Макса Шчура. Гэта першае кніжнае выданьне Кэрала па-беларуску.