на канапе сядзеў японец у акулярах
(не ўпэўнены, што японец,
ніколі не ўмеў адрозніваць
азіятаў) і ў масцы.
дык вось, ён зірнуў на мяне
вачыма Сіро Ісіі,
маўляў, смелы, халера, —
на калідор, без маскі.
Канец эпохі, ціша ў сьвеце.
Век дасказаў, што меў на ўвеце —
дазьзялі слынныя прамоўцы,
сышлі ў нябыт майстры ў рыфмоўцы,
адваяваў ваяр суворы,
мысьляр дамазгаваў, акторы
дайгралі, скульптар скончыў творы,
мастак запоўніў фрэскай сьцены,
і крытык вырак, хто зь іх цэнны.
Паўстаньце, выклятыя сьвету,
хто ў цемры й голадзе блукаў!
Наш розум больш ня сьцерпіць зьдзеку
і хутка выбухне вулкан!
Сатры мінуўшчыну дазваньня,
натоўп рабоў, рыўком адным!
Cьвет неўзабаве іншым стане,
хай мы нішто — дык будзьма ўсім!
4 Панюшкі і Мне Ўставіла,
У ложку ў майтках,
у левай руцэ шматок бавоўны,
тыповы дэгенэрат,
прысмак крыві ў роце
прысмак Фатэлю ў Зубнога
музыка, Гучныя Аперджыё Вечнасьці —
сава ў акулярах шрайбае ў
халоднай цемры —
Хай лепш бы набывалі сабе падручнікі і вучылі нармальную мову,
Сталі б прынамсі камандаю булачнікаў, што могуць паставіць подпіс.
Мы ж былі мяснікамі, бо жылістыя рукі нашыя сталі ланцугом праўды,
Галасы — кіпучым металам, з якога адліваецца меч справядлівасці.
Дваццаць тысячаў ртоў сталі адным ротам, які смокча вялікі свісток.
Гэта Кубак Генералісімуса, дзетка!
Няўжо няма Адказу?
а ты адказваеш, няўжо заўсёды павінен быць нейкі Адказ?,
вось каб я мог сказаць Так ці Не —
дзякуй Богу што я ня Бог! Дзякуй Богу што я ня Бог!
А потым дзень, дзень па абедзе
калі прадпісаныя скончыліся дні.
Усе ў сьвяточным,
крыху ўгнуўшы плечы,
наперадзе цаглянай брамаю труну выносяць,
сонца — тлустая нявеста ў белым,
іржа на горцы, быццам залаты абклад.
Ах! Тэл сама — вясёлка, ці расьсеяная хмарка;
адлюстраваньне ў шкле; ці цені на вадзе;
дзіцячы сон; усьмешка на дзіцячым твары;
галубчын голас; дзень мінучы; музыка ў паветры.