То бок аўтарскай прамоцыяй бухаў (кніг) – гаворка пра супольную прэзэнтацыю Глазава і Шчура ў Празе 24-га красавіка, а не пра абух ці што вы там сабе падумалі. Хто там ня быў – не ацэніць (а такіх хапала). На чытаньні кожны змог пераканацца, што аўтары – ніштаватыя дэкляматары і зусім не напаўжывыя клясыкі (як кажуць злыя языкі, асабліва пра Глазава), а наадварот, клясныя жыўчыкі. Каб не музыка Алесь Ясінскі, вечарыне б чагосьці не ставала. А каб не прысутныя фатографы, то аўтары, бадай, ні разу не ўсьміхнуліся б!