Я ведаю, што я самаўладны,
я не турбую свой дух патрэбай апраўдвацца ці быць зразуметым,
вечныя законы не выбачаюцца,
(Зрэшты, я лічу, што ў маіх словах ня больш фанабэрыі, чым у грунтвазе, якою я зьвяраю
свой дом.)
Мой язык, мая кроў да апошняй часьціны створаныя з тутэйшага паветра,
зямлі,
я народжаны тут ад бацькоў народжаных тут ад
іхных бацькоў і гэтак далей,
сёньня мне трыццаць сем, я здаровы як вол, я пачынаю сьпеў
і спадзяюся да сьмерці не перастаць.
Бывае,
слова і думка, як належыць,
утвораць верш удалы, сьвежы,
што зьзяе колерамі гожа
і, як акорд, расчуліць можа.
Але няма, на жаль, нічога ў ім твайго,
бо пэўны клясык напісаў ужо яго.
Спокойствием греться в каюте из вафельных стен.
Снаружи — густая вода и карман отсыревшего пороха.
И пусть мы всё ещё те, кто себя обогнать не успел,
Но здесь каждый второй — просто капля на кисти Поллока.
Трыццаць тысяч відаў яшчэ невядомых расьлін
Жывыя непрыдуманыя людзі ў джунглях
прадаюцца на катаваньне —
а робат у гарнітуры, што спэкулюе прымхай з назвай «Бразілія»
мае права гаварыць ад іхнага імя?
Жыў на сьвеце стары з носам-хобатам,
што даводзіў нам: «Што б вам там хто бы там
ні казаў, не насаты я —
гэта ў іх псіхапатыя!»,
і заходзіўся жудасным рогатам.
Я ўзыходзіў на вогнішча двойчы і тройчы,
І сякераю сек свае рукі і пальцы,
Каб яны не цягнуліся да цябе днём і ноччу,
Каб адчайны загад мой чулі: баяцца!
...Сталічнае жыцьцё зноў робіцца стабільным,
Правераны кліент ідзе ў бардэль стары,
Сінеюць прыцемкі, і з водсьветам магільным
Сьвятло прагрэсу — газ — шалее ў ліхтары!
Прадзед — пяцьдзесят восьмы артыкул,
Дзед — загад дзвесце дваццаць сем.
Тэма сачынення «як мой род правёў канікулы».
Вось так і правёў: алеем лампады чужых праблем.
Я стрілка годинника на чиїсь руці,
яка прорахує наступність,
зупинившись, коли розрядяться батарейки.
Якщо не переставатиме битись і пнутись
поламане серце
з виразом часу застиглого на лиці.
Лёс нейкіх папер, пры ўсёй павазе да іх —
зусім ня тое, што мусіць звацца трагедыяй.
Калі лёс рукапісаў успрымаецца як трагедыя —
значыць, яны пісаліся дарма